Quantcast
GC
65 views this week
George Chreptowicz

George Chreptowicz

statesman of the Grand Duchy of Lithuania
The basics
Quick Facts
Intro statesman of the Grand Duchy of Lithuania
A.K.A. George Chreptowicz
Countries Grand Duchy of Lithuania
Occupations Military personnel
Gender male
Birth 1586 (Vishnyeva)
Death 1650
Family
Spouse: Suzanna Nonhart
Children: Zuzanna Chreptowicz
The details
Biography

Ю́рый Літавор Храпто́віч (1586, в. Вішнева Ашмянскага павета — 1650) — вяліклітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян смаленскі (1639—1643) і жамойцкі (1643—1645), ваявода парнаўскі (1645—1646) і новагародскі (з 1646).

Валодаў маёнткамі Ліпск у Гарадзенскім павеце, Вішневам, Валанавам, Гайцюнішкамі, Даўбуцішкамі, Гедэйшышкамі ў Ашмянскім павеце, Глыбокім, Мацкішкамі і Гарнастаішкамі ў Лідскім павеце, меў камяніцы ў Вільні і Горадні.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Адама і Ганны з Камаеўскіх.

Браў удзел у вайне са Швецыяй (1600—1611). У 1609 годзе ўдзельнічаў у здабыцці Парнавы. На чале ўласнай коннай харугвы браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618).

Па вяртанні з войнаў займаўся гаспадаркай. Набываў прылеглыя да Вішнева маёнткі. У 1617 купіў фальварак Бярэзіна, у 1624 — вёску Ганчары. Збудаваў касцёл у Вішневе, фундаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Лукішках каля Вільні.

У шлюбе з Сюзанай Нонхарт (1611) меў сыноў Багдана, Адама, Юрыя, Яна і тры дачкі.

Крыніцы

  • Грыцкевіч А. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 719. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
  • Grzegorz Ryżewski. Ród Chreptowiczów herbu Odrowąż. — Kraków: Avalon, 2006. ISBN 978-83-60448-22-9.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
arrow-left arrow-right arrow-up arrow-down instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube stumbleupon comments comments pandora gplay iheart tunein pandora gplay iheart tunein itunes