peoplepill id: gennady-badanov
GB
Russia
1 views today
3 views this week
Gennady Badanov
Soviet architect

Gennady Badanov

The basics

Quick Facts

Intro
Soviet architect
From
Work field
Gender
Male
Place of birth
Spassky District, Nizhny Novgorod Oblast, Nizhny Novgorod Oblast, Russia
Age
65 years
Education
Moscow Architectural Institute,
(-1940)
Awards
USSR State Prize
 
The details (from wikipedia)

Biography

Генадзь Пятровіч Баданаў (16 (29) лістапада 1911, с. Тубанаеўка, Спаскі раён(руск.) бел., Горкаўская вобласць — 5 лютага 1977) — савецкі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1940 годзе. У 1946—1950 гг. працаваў у інстытуце Белдзяржпраект.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.

Праца ў БССР

Адзін з аўтараў праекта забудовы Цэнтральнай плошчы (праект 1949, з У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Асмалоўскім, М. Паруснікавым), аўтар праектаў 106-, 108- і 124-кватэрных дамоў (1948—1954), моста цераз Свіслач на Ленінскім праспекце (1952, сумесна з М. Паруснікавым), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957, сумесна з Г. Сысоевым, С. Мусінскім, Д. Кудраўцавым) — усе ў Мінску.

Праца ў іншых краінах

У Маскве ўзведзены 10-павярховы жылы дом па вуліцы Аўтазаводскай (1950—1954); распрацаваны: праект дэталёвай планіроўкі забудовы эксперыментальнага жылога раёна Трапарова(руск.) бел. (1957—1960), серыя тыпавых праектаў 9—12-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў (1971). Аўтар праектаў жылых дамоў з сілікатабятонных блокаў для калгаснага будаўніцтва ў Калінінскай вобласці (1957—1960), праекта дэталёвай планіроўкі забудовы цэнтральнай часткі Улан-Батара (МНР, 1957—1961).

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 года за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску.

Зноскі

  1. Баданов Геннадий Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с.
  2. БАДАНОВ Геннадий Петрович (руск.) 

Літаратура

  • Баданов Геннадий Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 17 Aug 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Gennady Badanov is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Gennady Badanov
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes