peoplepill id: friedrich-von-doenhoff
FVD
Lithuania
1 views today
4 views this week
Friedrich von Doenhoff

Friedrich von Doenhoff

The basics

Quick Facts

Gender
Male
Place of death
Klaipėda, Klaipėda County, Lithuania
Age
56 years
Family
Father:
Ernst Magnus Dönhoff
Children:
Otto Magnus von Dönhoff Bogislaw Friedrich von Dönhoff Ernst Wladislaus von Dönhoff Alexander von Dönhoff
The details (from wikipedia)

Biography

Фрыдрых фон Дэнгаф (польск.: Fryderyk Denhoff, ням.: Friedrich von Dönhoff, Вальдау, 24 мая 1639 — 16 лютага 1696, Мемель) — прускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, граф, падпалкоўнік (1667) і палкоўнік (1668), генерал-маёр (1678), губернатар Мемеля (1684), генерал-лейтэнант (1684), камер-юнкер, тайны і ваенны саветнік курфюрста Брандэнбурга (1688), камендант мемельскага гарнізона (1692).

Біяграфія

Прадстаўнік знатнага шляхецкага роду Дэнгафаў герба «Дзік», які паходзіў з Лівоніі. Малодшы (трэці) сын кашталяна і ваяводы парнаўскага Эрнэста Магнуса Дэнгафа (1581—1642) ад шлюбу з Кацярынай фон Дона (1606—1659). Старэйшыя браты — падстолі вялікі літоўскі Герард Дэнгаф (каля 1632—1685) і ваявода мальбаркскі Эрнэст Дэнгаф (каля 1630—1693).

У 1666 годзе перасяліўся з Рэчы Паспалітай у Прусію і стаў родапачынальнікам прускай лініі роду Дэнгафаў. Яго рэзідэнцыяй быў замак Фрыдрыхштайн у даліне ракі Прэгель, за 20 км ад Кёнігсберга.

18 мая 1667 года Фрыдрых фон Дэнгаф паступіў на службу ў прускую армію, атрымаўшы чын падпалкоўніка і каменданта палка. 24 чэрвеня 1668 года быў узведзены ў палкоўнікі і стаў шэфам палка. У 1673 годзе прадстаўляў брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха Вільгельма I Гогенцолерна на элекцыйнай сейме пасля смерці польскага караля Міхала Карыбута Вішнявецкага.

10 красавіка 1678 года быў узведзены ў генерал-маёры прускай арміі, 18 ліпеня 1678 года быў прызначаны губернатарам Мемеля. 5 сакавіка 1684 года атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У 1688 годзе стаў камер-юнкерам, увайшоў у тайны і ваенны саветы пры брандэнбургскім курфюрсце. У 1692 годзе Фрыдрых фон Дэнгаф быў прызначаны камендантам мемельскага гарнізона.

Сям'я

13 лістапада 1664 года ажаніўся з прускай баранэсай Элеанорай Кацярынай фон Шверын (1646—1696), ад якой меў пяцярых сыноў і чатырох дочак:

  • Ота Магнус фон Дэнгаф (1665—1717), прускі генерал-лейтэнант і міністр
  • Багуслаў Фрыдрых фон Дэнгаф (1669—1742), брандэнбургскі генерал-маёр
  • Эрнэст Уладзіслаў фон Дэнгаф (1672—1729), брандэнбургскі генерал-лейтэнант
  • Элеанора фон Дэнгаф (1674—1726), жонка з 1693 года прускага фельдмаршала Ганса Альбрэхта фон Барфуса (1635—1704)
  • Аляксандр фон Дэнгаф (1683—1742), прускі генерал-лейтэнант і давераная асоба караля Фрыдрыха Вільгельма I.
  • Луіза Шарлота фон Дэнгаф (нар. 1673)
  • Вільгеміна фон Дэнгаф (нар. 1680)
  • Юліяна (Даратэя) фон Дэнгаф (1682—1733), жонка Іагана Людвіга фон Шэнінга (? — 1713)
  • Фрыдрых Вільгельм фон Дэнгаф (1687—1738)

Крыніцы

  • Kilian Heck und Christian Thielemann (Hg.): Friedrichstein. Das Schloß der Grafen von Dönhoff in Ostpreußen. Deutscher Kunstverlag, München und Berlin 2006, ISBN 3-422-06593-8
  • DENHOFFOWIE
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Friedrich von Doenhoff is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Friedrich von Doenhoff
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes