Quick Facts
Was | Scientist | ||
From | Russia Belarus | ||
Field | Science | ||
Gender | male | ||
Birth | 29 May 1888, Babrujsk, Belarus | ||
Death | 25 April 1971, Saint Petersburg, Tsardom of Russia (aged 82 years) | ||
Star sign | Gemini | ||
Education |
|
||
Awards |
|
Biography
Яўген Якаўлевіч Голант (10 чэрвеня 1888, Бабруйск — 25 красавіка 1971, Ленінград) — расійскі педагог, прафесар (1938).
У 1911 скончыў гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1912 выкладаў у прыватнай гімназіі. У 1918—1928 вёў працу па ліквідацыі непісьменнасці; яго чытанка «Будзьма вучыцца» — адзін з асноўных дапаможнікаў для дарослых.
З 1921 на навукова-педагагічнай працы ў Ленінградзе, у Інстытуце пазашкольнай адукацыі (1921—1930), Інстытуце навуковай педагогікі (1925—1938), ЛДПІ імя А. І. Герцана (1928—1971).
Стварыў чытанкі і кнігі для чытання дарослых, у якіх спалучаюцца метад цэлых слоў і аналітыка-сінтэтычная праца. Падрыхтаваў курс лекцый па педагогіцы на педагагічным факультэце ЛДПІ імя А. І. Герцана, які вызначаўся цеснай сувяззю з філасофіяй і гісторыяй культуры. Прынцыпы навучання ставіў у залежнасць ад асабістага вытворча-побытавага і палітычнага досведу навучэнцаў. У працах па гісторыі педагогікі адмысловую ўвагу надаваў развіццю школьнай адукацыі ў краінах Еўропы і Амерыкі.
Творы
- Букварь крестьянина, П., 1922
- На красных путях. Рабочая книга для начальных общеобразовательных школ на транспорте, ч. l, M193ие (у суаўтарстве)
- Школьная работа со взрослыми, М. — Л., 19312
- История педагогики, М., 1940 (у суаўтарстве)
- Организация уч. работы в сов. школе, Л., 1957
- Руководство школой, Л1957; 50 лет сов. школы, Л., 1967
