Quantcast
Chaim Livshits: Belarusian painter (born: 1912 - died: 1994) | Biography, Facts, Information, Career, Wiki, Life
peoplepill id: chaim-livshits
CL
1 views today
1 views this week
Chaim Livshits
Belarusian painter

Chaim Livshits

Chaim Livshits
The basics

Quick Facts

Intro Belarusian painter
A.K.A. Khaim Moiseevich Livshits
Was Painter Educator
From Belarus
Field Academia Arts
Gender male
Birth 23 October 1912, Vitebsk, Pskov Governorate, Belarus
Death 4 September 1994, Chicago, Cook County, Illinois, USA (aged 81 years)
Star sign Scorpio
Education
Vitebsk People's Art School
Repin Institute of Arts
Awards
Order of the Patriotic War 2nd class  
Genre:
Portrait
The details (from wikipedia)

Biography

Хаім Майсеевіч Ліўшыц (ідыш: חײם ליװשיץ; 10 кастрычніка (23 кастрычніка) 1912, Віцебск, Расійская імперыя — 4 верасня 1994, Чыкага, ЗША) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, педагог, член Союза мастакоў (1946—1991), дацэнт кафедры жывапісу БДТМІ (1968—1979). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1991 годзе эмігрыраваў у ЗША.

Біяграфія

Хаім Ліўшыц нарадзіўся 10 (23 кастрычніка) 1912 года ў Віцебску, у мнагадзетнай яўрэйскай сям’і. Бацька яго займаўся крухмала-патачнай прамысловасцю. Дом іх знаходзіўся на вуліцы Малая Пакроўская, дзе праз некалькі дамоў жыў Марк Шагал. Хаім Ліўшыц успамінаў, што да іх часта прыходзіў мастак Віктар Меклер, які паказваў яго дзіцячыя малюнкі Марку Шагалу.

Вучоба

Захоплены маляваннем, Хаім Ліўшыц паступіў у 1927 годзе ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе вучыўся па 1930 год. Настаўнікамі яго былі Уладзімір Хрусталёў, Міхаіл Эндэ, Фёдар Фогт. Таксама вучыўся ў майстэрні Юдэля Пэна, паслядоўніка Паўла Чысцякова.

У 1930 годзе Х. Ліўшыц прыехаў у Ленінград і пачаў знаёміцца з мастацкім жыццём горада. Ён стаў наведвальнікам студыі Паўла Філонава, заснавальніка школы аналітычнага мастацтва.

З 1932 года Ліўшыц прыступіў за заняткаў на аддзяленні жывапісу ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе займаўся ў А. І. Савінава, І. І. Бродскага, Б. В. Іагансона, С. Абугава, А. Карова, Р. Р. Фрэнца, К. Ф. Юона. Яго аднакурснікамі былі вядомыя ў будучыні мастакі Ю. М. Няпрынцаў, А. І. Лакціёнаў, Т. Ксенафонтаў, П. Сідараў, Д. Альхоўскі.

Творчасць

Вядомы, як аўтар сюжэтна-тэматычных карцін і майстар псіхалагічнага партрэта. Таксама пісаў пейзажы і нацюрморты. Сярод карцін мастака:

  • На малочнай ферме, 1938
  • Партрэт кампазітара М. М. Чуркіна, 1949
  • Апаратны цэх тонкасуконнага камбіната, 1950
  • Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах ў 1942 годзе, 1963
  • Гулянне ў Пільніцы, 1968
  • Атрыбуты мастацтва, 1970
  • Кухня. Нацюрморт, 1970

У рэспубліканскіх выстаўках удзельнічаў з 1939 г. Персанальныя выстаўкі Х. Ліўшыца адбыліся ў г. Мінску у 1964 і 1975 гадах.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, прыватных зборах у Беларусі і замежжа.

Зноскі

  1. Аркадий Шульман. В одном купе с Шагалом. // Журнал «МИШПОХА» № 11, 2002 год
  2. ФИЛОНОВ художник исследователь учитель — Москва, 2006. — С. 314

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 10 Sep 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Sections Chaim Livshits

arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes