peoplepill id: antoni-niemancewicz
AN
Belarus Russia
1 views today
11 views this week
Antoni Niemancewicz

Antoni Niemancewicz

The basics

Quick Facts

Work field
Gender
Male
Place of birth
Saint Petersburg, Tsardom of Russia
Place of death
Minsk, Belarus
Age
49 years
The details (from wikipedia)

Biography

Антон Неманцэвіч (8 лютага 1893, Санкт-Пецярбург — 1 красавіка 1943; Псеўданімы: Злучэнец) — беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, выдавец, педагог, публіцыст. Адзін з ініцыятараў беларускага уніяцкага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія

Антон Неманцэвіч нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям'і выхадцаў з в. Парчэўцы Сакольскага павета Гродзенскай губерні. Першапачаткова вучыўся ў Сестржанцэвіцкім павятовым вучылішчы, якое скончыў у 1909. З 1910 — студэнт каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Прадоўжыў вучобу ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі, якую скончыў са ступенню магістра тэалогіі. Падчас вучобы прымаў удзел у дзейнасці беларускага культурна-асветнага гуртка. Пасвячоны ў святары 27.9.1915. Душпастырскую дзейнасць распачаў у Колпіне недалёка ад Петраграда.

З прыходам да ўлады бальшавікоў пераследаваўся за рэлігійную дзейнасць. Першы раз арыштаваны 25.5.1919 і асуджаны на 6 месяцаў турмы. Пасля 1920 служыў вікарыем у Маскве. Арыштаваны 31.05.1921 за «антысавецкую дзейнасць». Вызвалены і дэпартаваны ў Польшчу ў выніку абмену палітычнымі вязнямі. У 1925-27 г. вучыўся ў папскім Усходнім інстытуце ў Рыме. Абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў выкладчыкам Місіянерскага інстытута і законавучыцелем у школах Любліна. У 1928-29 г. вёў заняткі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Выконваў святарскія абавязкі ў Альбярціне і пры ўніяцкай парафіі ў Сынкавічах. Арганізаваў рэстаўрацыю і аднаўленне помніка абарончай архітэктуры з элементамі готыкі — царквы ў Сынкавічах. У 1932-37 г. рэдагаваў і выдаваў беларускі ўніяцкі часопіс «Да злучэння». З 1934 — прафесар фундаментальнай тэалогіі і кананічнага права ў папскай Усходняй семінарыі ў г. Дубна (Заходняя Украіна), дзе пэўны час займаў пасаду рэктара. У 1938 рэдагаваў часопіс «Злучэнне». 17.9.1939 мітрапалітам А. Шаптыцкім прызначаны Беларускім экзархам Грэка-Каталіцкай Царквы. Увёў беларускую мову як афіцыйную ў царкоўнае справаводства і рэлігійнае жыццё.

У гады Другой сусветнай вайны разгарнуў дзейнасць па арганізацыі адміністрацыйных структур новастворанага Беларускага экзархата. Заснаваў Апостальства Малітвы за Беларусь, да якога спачатку належалі толькі святары, а потым далучыліся і свецкія.

Пасля паездкі ў Львоў па царкоўных справах да мітрапаліта Шаптыцкага 4 ліпеня 1942 Беларускі экзарх ГКЦ а. Антон Неманцэвіч быў арыштаваны гестапа ў сваёй рэзідэнцыі ў Альбярціне і дастаўлены ў Мінск.

Да пачатку 1990-х г. дата, месца і акалічнасці смерці беларускага ўніяцкага экзарха заставаліся невядомымі. Лічылася, што ён памёр у Берліне ў вязніцы (згодна з польскімі крыніцамі). Аднак у 2004 годзе, сярод архіўных дакументаў Генеральнага камісарыяту Беларусі, у справе «Перапіска з акружнымі камісарыятамі і служыцелямі рэлігійнага культу пра ідэалагічнае выхаванне мясцовага насельніцтва і па пытаннях царквы» быў выяўлены дакумент, у якім сцвярджаецца, што Неманцэвіч памёр «ад сардэчна-сасудзістай недастатковасці, якая наступіла пасля сыпнога тыфу». Прычына смерці экзраха ад тыфу, якую назвалі ў СД, выклікае сумнеў. Святар меў на яго імунітэт, бо перахварэў ім раней, яшчэ ў дзяцінстве. Таму праўдзівай інфармацыяй у дакуменце СД гісторыкі ўважаюць толькі дату, месца смерці і пахавання экзарха. Падобна, ён памёр 6 студзеня 1943 як пакутнік, знясілены турэмнымі ўмовамі ў Мінскай вязніцы СД ад сардэчна-сасудзістай недастатковасці. Быў пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх могілках у Мінску святаром мясцовай праваслаўнай Царквы.

Цяпер у БГКЦ прыкладаюцца намаганні для таго, каб распачаць працэс беатыфікацыі ў Каталіцкай Царкве айца Антона Неманцэвіча як вязня і пакутніка фашызму.

Зноскі

  1. Я. Усошын. Новы дакумент пра лёс Экзарха Антона Неманцэвіча. «Царква», 2004, № 3 (42), с. 3, 15.
  2. 65-ая гадавіна смерці Экзарха Антона Неманцэвіча // Царква № 3 (58), 2008
  3. Я. Усошын. Новы дакумент пра лёс Экзарха Антона Неманцэвіча. «Царква», 2004, № 3 (42), с. 3, 15

Літаратура

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад. Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 18 Feb 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Antoni Niemancewicz is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Antoni Niemancewicz
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes