peoplepill id: andrej-mryj
AM
Russia Belarus
1 views today
1 views this week
Andrej Mryj
Belarusian writer, translator and journalist

Andrej Mryj

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian writer, translator and journalist
Gender
Male
Place of birth
Doŭhavičy, Belarus; Paluzh 1, Belarus
Place of death
Murmansk Oblast, Russia
Age
50 years
The details (from wikipedia)

Biography

Андрэй Мрый, сапр.: Андрэй Антонавіч Шашалевіч (1 (13) верасня 1893, в. Палуж, па іншых звестках в. Доўгавічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Краснапольскі раён — 8 кастрычніка 1943, Мурманская вобласць, ГУЛАГ; Псеўданімы: Мрый А.) — беларускі празаік, перакладчык і журналіст.

Біяграфія

Станаўленне пісьменніка

Нарадзіўся ў сям'і валаснога пісара. Брат драматурга В. Шашалевіча. Скончыў духоўнае вучылішча і Магілёўскую духоўную семінарыю (1914). Працягваў вучобу ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. З трэцяга курса (1916) мабілізаваны ў школу прапаршчыкаў, вышэйшую адукацыю так і не скончыў. Праз 4 месяцы адпраўлены на фронт у 94-ы Енісейскі полк.

У 1918—1921 у Чырвонай Арміі, камандзір 345-й роты 14-га палка. У 1921—1926 настаўнічаў у школе II ступені ў мяст. Краснаполле (выкладаў гісторыю і французскую мову). Са сваякамі стварыў у Краснаполлі тэатр; выдаваў рукапісны часопіс «Пралеска». Збіраў народную лексіку, дасылаў яе ў Слоўнікавую камісію Інбелкульта.

У жніўні 1926 выехаў у Мінск, дзе па прапанове З. Бядулі стаў супрацоўнікам часопісу «Наш край», потым інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР (1926—1930). З 1933 і да арышту — стыльрэдактар у газеце «Звязда». Член літаб'яднання «Узвышша» (з 1929; друкаваўся ў аднайменным часопісе з 1927).

Рэпрэсіі

У 1929 г. напісаў сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя», які быў абвешчаны «злосным пасквілем на савецкую рэчаіснасць» (цалкам апублікаваны ў 1988: Полымя, № 1; экранізаваны ў 1990: «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя»). 21 лютага 1934 г. быў арыштаваны ў Мінску па адрасе: Стаўбцоўскі зав., д. 6, кв. 1., па справе краснапольскіх настаўнікаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР, 1933-1934). Асуджаны «тройкай» НКУС 26 сакавіка 1934 г. як «член антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі і падазроны ў шпіянажы» да 5 гадоў ППК і этапіраваны ў Карагандзінскі ППЛ. Пасля падачы апеляцыі Генпракурору СССР 21 лістапада 1934 г. тэрмін пазбаўлення волі зменены: тры гады высылкі ў Волагду, потым у Вельск, дзе працаваў бухгалтарам у леспрамгасе, рыбным кааператыве да снежня 1937.

У пачатку 1938 прыехаў у Мурманск, настаўнічаў у адной з сярэдніх школ (выкладаў літаратуру). Зноў арыштаваны 2 чэрвеня 1940 г. Падчас арышту ўсё створанае ў ссылцы (раман «Жывы дом», аповесці, навелы) было канфіскавана. 13 жніўня 1940 асуджаны асобай нарадай НКУС СССР да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапіраваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКУС Комі АССР. 1 сакавіка 1943 г. медыцынскай камісіяй прызнаны інвалідам, і 23 верасня 1943 г. быў вызвалены і адпраўлены паміраць дадому. Па некаторых звестках забіты рэцэдывістамі ў цягніку.

Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15 студзеня 1957 г. Асабовая справа А. Шашалевіча № 10194-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі. Быў жанаты, меў траіх дзяцей.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Друкаваўся ў «Голасе беларуса» (Вільня), «Узвышшы» і «Чырвоным сейбіце».

Аўтар нарысаў, апавяданняў («Пятрок», «Няпросты чалавек», «Камандзір», «Калектыў Яўмена», «Гармонія ў ружовым», «Моладзь», «Рабін» і інш.). У сатырычным рамане «Запіскі Самсона Самасуя» (часопіс «Узвышша», 1929; поўнасцю апубл. «Полымя», 1988) развенчвае мешчаніна-выскачку, тупога казарменнага паслушэнца, духоўна спустошанае грамадства. Паводле рамана зняты тэлефільм «Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя» (1990).

Для твораў А. Мрыя характэрны натуральнасць, складаныя жыццёвыя сітуацыі, рэальная праўда жыцця, паказ няпростых чалавечых характараў.

Навелы, аповесці і раман з лагернага жыцця «Жывы дом», напісаныя ў ссылцы, у час арышту ў Мурманску канфіскаваны і пакуль не выяўлены. Некаторыя творы перадрукаваны часопісамі «Маладосць», «Полымя», дзе надрукаваны таксама лісты «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» (1988)

Пераклаў на беларускую мову «Тыса гаворыць» Б. Іллеша (1932), «Шляхамі ўзбочнымі» П. Загаруйкі (1932).

Творы

  • Творы. Мн., 1993.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  Нарматыўны кантроль
  Нарматыўны кантроль
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 06 May 2020. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Andrej Mryj is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Andrej Mryj
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes