peoplepill id: alexander-alexandrovich-guzhalovsky
AAG
Belarus
1 views today
1 views this week
Alexander Alexandrovich Guzhalovsky
Belorussian historian and museologist

Alexander Alexandrovich Guzhalovsky

The basics

Quick Facts

Intro
Belorussian historian and museologist
A.K.A.
Alexander Guzhalovsky, Alyaksandr Alyaksandravich Guzhaloўskі
Work field
Gender
Male
Birth
Age
64 years
The details (from wikipedia)

Biography

Аляксандр Аляксандравіч Гужалоўскі (нар. у 1960 г.) — беларускі гісторык, музеёлаг, педагог, доктар гістарычных навук (2002), прафесар (2016), прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў у 1983 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, у 1991 г. - аспірантуру аддзела музеязнаўства Навукова-даследчага інстытута культуры Акадэміі навук СССР (Масква).

Працаваў на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, з 1993 г. - дацэнт, а з 2004 г. - прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1992 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці "Музеязнаўства" на тэму "Гісторыя музеяў Беларусі другой паловы XVIII — пачатку ХХ стст.". У 2002 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці "Айчынная гісторыя" на тэму "Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі (1918-1941 гг.)". У 2016 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1994 г. праходзіў стажыроўку ў якасці інтэрна ў Смітсанаўскім інстытуце (ЗША), у 1995 г. – запрошаны даследчык ва Ўніверсітэце Дж. Вашынгтона (ЗША), у 1997 г. –  запрошаны даследчык у Амстэрдамскім універсітэце (Нідэрланды), у 2004 г. – стыпендыят праграмы Фулбрайт (Кліўлендскі мастацкі музей, ЗША).

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый па гістарычных навуках пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, член савета па абароне дысертацый па культуралогіі i мастацтвазнаўству пры Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Член Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Член рэдакцыйнага савета “Беларускага гістарычнага часопіса”, рэдакцыйнай калегіі “Веснік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна”. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Acta Museologica Lithuanica» (Вільнюсскі ўніверсітэт).

З'яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых і навукова-метадычных прац, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.

Асноўныя працы

  • Нараджэнне беларускага музея. — Мн.: НАРБ, 2001. — 106 с.
  • Музеі Беларусі (1918—1941 гг.).— Мн.: НАРБ, 2002. — 176 с.
  • История музеев мира: учебное пособие / (в соавт. с В. П. Грицкевичем). — Мн.: БГУ, 2003. — 283 с.
  • Музеі Беларусі (1941—1991 гг.). — Мн.: НАРБ, 2004. — 192 с.
  • Музеі замежных краін: вучэб. дапаможнік: у 2 ч. (у сааўт. з Л. У. Бярэйшык). ч.1.— Мн.: БДУ, 2004.— 187 с.
  • «Міласці вашай просім…», альбо адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян. Зборнік дакументаў / укл. А. А. Гужалоўскі. — Мн.: НАРБ, 2006. — 280 с.
  • Музеі замежных краін: вучэб. дапаможнік: у 2 ч. (у сааўт. з Л. У. Бярэйшык). ч.2.— Мн.: БДУ, 2008.— 246 с.
  • Гісторыя музейнай справы Беларусі: вучэбны дапаможнік. — Мн.: БДУ, 2012. — 303 с.
  • Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн. кн. 1: 1919—1941 гг. — Мн.: Рэдакцыя газеты «Звязда» , 2012. — 304 с.
  • Беларуская музеялогія. Бібляграфічны паказальнік (1991—2012 гг.) / укл. А. А. Гужалоўскі [Электронны рэсурс]. — Мінск: БДУ, 2013. — 145 с. Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/33226
  • Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917—1929 гг. — Мн.: А. М. Янушкевіч, 2017. — 258 с.
  • Чырвоны аловак: нарысы па гісторыі цэнзуры ў БССР: у 2 кн. кн. 2: 1943—1991 гг. — Мн.: А. М. Янушкевіч, 2018. — 320 с.

Зноскі

Літаратура

  • Коваль, В. Гужалоўскі, Аляксандр. Нараджэнне беларускага музея. Мінск, 2001 / В. Коваль // Беларускі гістарычны агляд. — 2001. — Т. 8. Сш. 1 — 2. С. 361—364. http://www.belhistory.eu/guzhalo%D1%9Eski-alyaksandr-a-naradzhenne-belaruskaga-muzeya-yon-zha-muzei-belarusi-1918-1941-volga-koval/
  • Студзінская І. Выйшла гісторыя 1951 года ў скаргах і даносах / І. Студзінская // Радыё Свабода. — 2006. — 13 ліст. https://www.svaboda.org/a/775699.html
  • Шалахоўскі, А. Зорка гісторыка Гужалоўскага / А. Шалахоўскі // Наша слова. — 2013. — № 9. — 27 лют. — С. 8.
  • Чарнякевіч, Ц. Чытанне з алоўкам / Ц. Чарнякевіч // Звязда. — 2013. — № 39. — 28 лют. — С. 8.
  • Палякова, Г. Напісанае сэрцам / Г. Палякова // Літаратура і мастацтва. — 2013. — № 8. — 22 лют. — С. 3.
  • Іофе, Э. Энцыклапедыя гісторыі цэнзуры / Э. Іофе // Рэй. Культуралагічны дадатак да Настаўніцкай газеты. — 2013. — № 53. — 4 мая. — С. 14.    
  • Вялікі, А. Нарысы ўзроўню навуковай манаграфіі / А. Вялікі // Arche. Надрукавана 7. 03. 2013. Рэжым доступу:  http://www.arche.by/by/page/print/14201
  • Ладуцька К. Чаму мы такія сёння? / К. Ладуцька // Полымя. — 2014. — № 10. — С. 180—181. http://zviazda.by/sites/default/files/pol10_2014.pdf
  • Кепін, Д. Музейний портрет Білорусі / Д. Кепін // Вісник Книжкової палати. — 2015. — № 2. — С. 10-11. http://www.irbis-nbuv.gov.ua/cgi-bin/irbis_nbuv/cgiirbis_64.exe? I21DBN=LINK&P21DBN=UJRN&Z21ID=&S21REF=10&S21CNR=20&S21STN=1&S21FMT=ASP_meta&C21COM=S&2_S21P03=FILA=&2_S21STR=vkp_2015_2_4
  • Шалахоўскі, А. Новая кніга прафесара / А. Шалахоўскі // Краязнаўчая газета. — 2017. — № 42. — С. 7.
  • Анцімонік А. No sex — no problem / А. Анцімонік // Маладосць. — 2017. — № 11. — С. 88-89. http://www.zviazda.by/ru/node/122513
  • Ландзіна, Л. У. Гужалоўскі А. А. Сексуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі: 1917—1929 гг. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2017. 258 с. / Л. У. Ландзіна // Журнал Белорусского государственного университета. История. — 2018. — № 1. — С. 104—106. http://elib.bsu.by/handle/123456789/195377
  • Białous, A. Sowiecka Białoruś — poligon pierwszej rewolucji seksualnej // Polonia Christiana. 12.01.2018 https://www.pch24.pl/sowiecka-bialorus---poligon-pierwszej-rewolucji-seksualnej-,56495,i.html
  • Гапава, А. Каханне і сэкс у БССР / А. Гапава, А. Усманава // Arche. — 2018. — # 3 (158). — C. 39—48.  https://arche.by/item/6547
  • Стралец, М. Пад грузам апекі чужых сваякоў. Убачыла свет другая кніга нарысаў Аляксандра Гужалоўскага / М. Стралец // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 6 крас. — № 13. — С. 10.  http://zviazda.by/sites/default/files/13-2018.pdf
The contents of this page are sourced from Wikipedia article on 27 Aug 2019. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Alexander Alexandrovich Guzhalovsky is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Reference sources
References
Alexander Alexandrovich Guzhalovsky
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes