![](https://pplstatic.nyc3.cdn.digitaloceanspaces.com/static/images/dummy-gradient.jpg)
Quick Facts
Biography
Зыгмунт Скірмунт (1863—1926) — землеўласнік.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў герба «Дуб». Нарадзіўся ў Жэневе ў сям’і Зыгмунта Скірмунта (1839—1863), доктара філасофіі Гайдэльбергскага ўніверсітэта, і Яўгеніі з Савіцкіх. Бацька памёр у тым жа годзе ў Жэневе. Маці разам са сваім другім мужам Лявонам Сулістроўскім апынулася ў ссылцы за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг.
Зыгмунт рос у Пінску пад апекай дзядзькі Генрыха з Моладава. У 1873 г. ад дзеда Аляксандра Скірмунта да непаўналетняга Зыгмунта перайшла сядзіба ў Альбрэхтаве.
У час рэвалюцыйных падзей 1905 года, у пачатку лістапада сяляне в. Пінкавічы Пінскага павета запатрабавалі ад гаспадара маёнтка Альбрэхтова Зыгмунта Скірмунта перадаць ім у поўнае карыстанне азёры і балоты з правам рыбнай лоўлі, збору камыша ды інш., а таксама саступіць выган для ската (77 га), якім карысталіся на правах сервітута. Сяляне былі ўпэўнены, што памешчык незаконна валодае дзвюма азёрамі і выганам, бо ўсё гэта калісьці было сялянскім. Вядома, што ў гэтых хваляваннях удзельнічаў настаўнік Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) (1882—1956). Менавіта ён угаварыў сялян не ісці ўсёй вёскай да памешчыка, а паслаць прадстаўнікоў. Тыя вярнуліся ні з чым, бо Скірмунт нават не стаў іх слухаць. Пасля гэтага Канстанцін Міцкевіч склаў петыцыю, якую падпісалі 69 чалавек. Яе аднеслі ў Альбрэхтова. Не дачакаўшыся адказу, сяляне пачалі самавольна лавіць рыбу. У выніку паліцыя арыштавала двух сялянскіх «агітатараў», а настаўніка кіраўніцтва школ народнай асветы перавяло на працу ў Ігуменскі павет.
Сям’я
У 1888 г. ажаніўся з Марыяй Жалтоўскай, сястрой знакамітага архітэктара Івана Жалтоўскага. Меў дзяцей:
- Ірэна (1896-?), у шлюбе з Антоніем Сакальніцкім (1900—1946). Іхны сын Юльюш Сакальніцкі (1925—2009), польскі палітык у эміграцыі.
- Багдан (1898—1940), апошні уладальнік Альбрэхтава.
- Марыя (?1900 — ?)
- Рэгіна (?1900 — ?), у шлюбе з Леанам Граноўскім (?1890 — ?).
У культуры
Зыгмунт Скірмунт паслужыў правобразам пана Скірмунта — персанажа трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Гэта яму быў адрасаваны ліст пінкавіцкіх сялян, складзены настаўнікам Лабановічам (Канстанцінам Міцкевічам).
Зноскі
Літаратура
- Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С. 141-142. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.