peoplepill id: zygmunt-nagrodzki
ZN
Poland
1 views today
1 views this week
Zygmunt Nagrodzki

Zygmunt Nagrodzki

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Birth
Place of birth
Zalavas, Švenčionys District Municipality, Vilnius County, Lithuania
Place of death
Vilnius, Vilnius City Municipality, Vilnius County, Lithuania
Age
71 years
The details (from wikipedia)

Biography

Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі (2 мая 1865, в. Зулаў Свянцянскага павета, Віленская губерня, Расійская імперыя — 25 сакавіка 1937) — беларускі паэт і культурны дзеяч. Належаў да ліберальна-дэмакратычнага кірунку «краёўцаў».

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Зулаў Свянцянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Маёнтак у Зулаве належаў двараніну Юзафу Вінцэнту Пілсудскаму (1833—1902), бацьку Юзафа Пілсудскага (1867—1935).

Праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. Францішка Багушэвіча, з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў «Дудку беларускую» Багушэвіча, у 1896 г. перавыдаў гэты зборнік. У 1901 зняволены ў Пецярбургскі астрог. Удзельнічаў у беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху, матэрыяльна падтрымліваў выданне «Нашай нівы». У 1920-я гг. на ўласныя сродкі заснаваў «Народнае выдавецтва», якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у т.л. «Гутаркі і песенькі» Уладзіслава Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п’есы «На каляды» (з падзагалоўкам «Народны абразок з ваколіц Зулава з 1876 года», на беларускай і польскай мовах; пастаўлена ў Вільні ў 1936). Вядомы яго верш «На памяць зычліваму для сям’і» (1900) на смерць Францішка Багушэвіча) і верш-прамова «Пастароньцесь, мае братцы…», зачытаная ім у 1912 г. у фальварку Барэйкаўшчына (каля Вільні) на адкрыцці помніка Уладзіславу Сыракомлю. Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча.

Творы Зыгмунта Нагродскага зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Пахаваны на Старых Росах у Вільні пад агульным надгробкам з бацькам Вінцэнтам, сястрой Марыяй, братам Іахімам і яго жонкай Клемянцінай.

Зноскі

Літаратура

  • Рагойша, В. Зыгмунт Нагродскі і яго вершы // Рагойша, В. Кантакты. — Мн., 1982.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Zygmunt Nagrodzki is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Zygmunt Nagrodzki
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes