peoplepill id: zinaida-astapovich-bacharova
ZA
Belarus
5 views today
5 views this week
Zinaida Astapovich-Bacharova
Belarusian painter

Zinaida Astapovich-Bacharova

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian painter
A.K.A.
Zinaida Antonovna Astapovich-Bocharova Zinaida Astapovich-Bocharova Zinaida Antonawna Astapowitsch-Batscharowa
Places
Work field
Gender
Female
Place of birth
Minsk, Belarus
Place of death
Vitebsk, Belarus
Age
95 years
Family
Genre(s):
The details (from wikipedia)

Biography

Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова (10 верасня 1898, Мінск — 26 верасня 1993, Віцебск) — беларуская мастачка. Сястра вядомага графіка Аркадзя Астаповіча.

Біяграфія

У 1900 г. з прызначэннем бацькі настаўнікам-інспектарам чатырохкласных вучылішч пераехала ў Рэчыцу, у 1906 г. — у г. Гродна, дзе паступіла ў Марыінскую жаночую гімназію. У 1914 г. пасля смерці бацькі разам з сям’ёй перасялілася да сваякоў у г. Петраград. Праз год скончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію з правам на сярэбраны медаль. З 1915 г. да 1919 г. займалася ў Рысавальнай школе пры Імператарскім таварыстве заахвочвання мастацтваў (цяпер Санкт-Пецярбургскае мастацкае вучылішча імя М. К. Рэрыха), наведвала графічнае аддзяленне І. Я. Білібіна, вывучала жывапіс у П. С. Навумава, рысунак у А. Р. Эберлінга. З 1917 г. выкладала маляванне ў школе Таварыства спажыўцоў пры Абухаўскім заводзе і ў Аляксандра-Неўскім гарадскім пачатковым вучылішчы ў г. Петраградзе. Ратуючыся ад голаду, у 1919 г. пераехала на лецішча бацькоў у в. Навасёлкі (Ігуменскі павет Мінскай губерні), дзе да 1922 г. працавала выкладнікам малявання ў школе г. Мар’іна Горка.

З 1923 г. да 1925 г. працягнула навучанне ў У. Н. Лявіцкага і А. Р. Эберлінга ў І Дзяржаўным мастацка-прамысловым тэхнікуме ў г. Ленінградзе. З 1923 г. да 1928 г. працавала ў часопісе «Ленінград» і прыватных выдавецтвах, з 1927 г. да 1928 г. выконвала замовы Беларускага дзяржаўнага музея. У 1927 г. узяла шлюб і пераехала ў г. Наваржэў (Пскоўская вобласць) — месца працы мужа. Праз тры гады вярнулася ў г. Ленінград, выкладала маляванне і чарчэнне ў сярэдніх школах, на рабфаку Ленінградскага ветэрынарнага інстытута. У 1941 г. эвакуіравалася ў в. Заазер’е (Пермскі раён Свярдлоўскай вобласці), працавала па спецыяльнасці ў мясцовай школе, з 1945 г. — пасля вяртання ў г. Ленінград — у СШ № 320 і № 322. У 1955 г. пераехала да дачкі ў г. Рыбнае (Разанская вобласць), у 1963 г. разам з дачкой — у г. Віцебск.

Творчасць

З 1911 г. да 1990 г. З. А. Астаповіч-Бачарова пісала амаль штодзённа. Значная частка работ 1930-х — 1940-х гг. згубілася ў блакадным г. Ленінградзе і ў час пераездаў. Малявала акварэллю, алеем, алоўкамі, вуглём, гуашшу, пастэллю і інш.

Працавала ў жанрах: партрэт («Аўтапартрэт» (1923), «Партрэт Н. Р. Якубовіч» (1923), «Партрэт прыяцелькі» (1925), «Жаночы партрэт» (1926) і інш.), пейзаж («Асіны і елка» (1915), «Сасна» (1916), «Вечар у лесе» (1968) і інш.), агітацыйны плакат («Авалодвайце паветрам і часам» (1926) і інш.), кніжная ілюстрацыя (да казкі «Жылі-былі стары ды старая» (1922), да кніг-казак у вершах паэтаў У. І. Эрліха і Я. Л. Шварца) і інш.

Удзельнічала ў выстаўках: прац самадзейных мастакоў-рабочых, служачых і іх сямей (г. Ленінград, 1952), «Аркадзь Антонавіч Астаповіч і Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова» (Дзяржаўны мастацкі музей БССР, 1989), «Аркадзь Антонавіч Астаповіч і Зінаіда Антонаўна Бачарова-Астаповіч» (Арт-цэнтр Марка Шагала ў г. Віцебску, 1990), «Драма и удача художника. Зинаида Антоновна Бочарова-Астапович» (Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, 1993).

Зноскі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Zinaida Astapovich-Bacharova is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Zinaida Astapovich-Bacharova
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes