Zholnerchik Lyudmila
Quick Facts
Biography
Людміла Мікалаеўна Жалнерчык (нар. 30 красавіка 1964, в. Леснікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання.
Біяграфія
Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Праходзіла службу на пасадах следчага, старшага следчага следчага аддзела Асіповіцкага гарадскога і раённага выканкамаў Магілёўскай вобласці; старшага следчага па асабліва важных справах следчага ўпраўлення УУС Брэсцкага аблвыканкама. Узначальвала ўпраўленне занальна-лінейнага кантролю папярэдняга расследавання, штаб УУС Брэсцкага аблвыканкама. Закончыла службу на пасадзе намесніка наальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання ад Баранавіцкай сельскай акругі № 7, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.
Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
- нагрудны знак Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За заслугі».
- ганаровыя граматы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
- Ганаровае званне «Чалавек года — 2007» у праваахоўнай сферы.