Yuzaf Trubovich
Quick Facts
Biography
Юзаф Трубовіч (6 студзеня 1926 — 26 чэрвеня 2020) — беларускі каталіцкі царкоўны дзеяч, быў найстарэйшым каталіцкім святаром у Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 студзеня 1926 года на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе, там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбіньскага 30 верасня 1956 года. Пасля пасвячэння 20 гадоў працаваў у Латвіі, а потым прыехаў у Гродна і на працягу 12 гадоў працаваў у францысканскім касцёле.
У 1988—1992 гадах быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, а наступныя сем гадоў быў пробашчам катэдральнай парафіі Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне.
З 1999 года з’яўляўся рэзідэнтам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.
Памёр 26 чэрвеня 2020 года. Пахаваны 30 чэрвеня ў Гродне на прыкасцёльным цвінтары касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.