Yury Malyevich
Quick Facts
Biography
Юрый Мікалаевіч Мале́віч (нар. 30 мая 1937, Мінск, БССР — 27 жніўня 2003, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Сын беларускага графіка Мікалая Малевіча.
Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у 1961—1973 гадах галоўным архітэктарам праектаў у Барысаўскім філіяле Мінскага аблпраекта, Тульскграмадзянпраекце, з 1976 года намеснік генеральнага дырэктара інстытута «Белбыттэхпраект» навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка», з 1987 — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні інстытута «Мінскграмадзянпраект», з 1996 года ў камітэце па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінскага аблвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1972 года. Жыў у Мінску. Памёр ад хваробы сэрца ў 2003 годзе. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Меў дачку Марыну Малевіч, у шлюбе Груша.
Творчасць
Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудова мікрараёнаў гарадоў Барысава (1967), Слуцка (1972), Чэрвеня (1963), Смалявіч, Крупак Мінскай вобласці і інш. (1962—1972), праекты цэнтральных плошчаў у Барысаве (1963, у суаўтарстве) і Беразіне Мінскай вобласці (1967), цэнтра курортнага пасёлка Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (1970); бібліятэка (1964), спартыўны корпус з плавальным басейнам, ЗАГС (1970), 9-павярховы жылы дом у Барысаве (1964—1968); кінатэатр «Рагнеда» ў Заслаўі Мінскай вобласці (1988); бальніца з паліклінікай у г.п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); крытыя корты ў комплексе «Дразды» каля Мінска (1995) і інш.
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у суаўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах. Узнагароджаны медалямі, у т.л. сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1982).
Зноскі
Літаратура
- Малевіч Юрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Малевич Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)