peoplepill id: yuri-pobobed
YP
Russia Belarus
1 views today
5 views this week
The basics

Quick Facts

A.K.A.
Yuri Nikolaevich Pobobed Iury Mikalaevich Padabed Yury Mikalaevich Padabed Iuri Nikolaevich Podobed Yuri Nikolaevich Podobed
Work field
Gender
Male
Birth
Place of birth
Slutsk, Sluck District, Minsk Region, Belarus
Age
62 years
Education
Minsk Higher Military-Political School
Minsk Higher Military-Political School
(-1985)
Academy of Public Administration
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-2001)
Employers
Minsk City Police Department
Minsk Region, Belarus
The details (from wikipedia)

Biography

Юрый Мікалаевіч Падабед (нар. 5 сакавіка 1962, Слуцк, БССР, СССР) — былы камандзір палка міліцыі адмысловага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Уваходзіць у Чорны спіс Еўрасаюза, спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.

Біяграфія

Юрый Падабед нарадзіўся ў 1962 годзе ў Слуцку. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае палітычнае вучылішча, у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і справавое адміністраванне». Пяць гадоў служыў у Польшчы, чатыры гады — на Далёкім Усходзе, а таксама ў Літве і Германіі. У 1996 годзе вярнуўся ў Беларусь, камандаваў батальёнам спецпрызначэння МУС. У красавіку 1999 года прызначаны начальнікам штаба мінскага АМАП, праз паўгода стаў камандзірам атрада міліцыі адмысловага прызначэння. У канцы ліпеня 2008 года па ўласным жаданні пакінуў гэтую пасаду па стане здароўя. Падабед так пракаментаваў гэтае рашэнне:

«Я прыняў такое рашэнне сам. Дзе буду працаваць далей, яшчэ не ведаю. У мяне ёсць некаторыя праблемы са здароўем, прычым сур’ёзныя. У мяне з хрыбетнікам праблемы і ціск скача. Нічога дзіўнага: работа нервовая. Яшчэ раз паўтару: рашэнне пра сыход я прыняў сам, на мяне ніхто не ціснуў. Магу сказаць, што жонка толькі задаволеная. Маладым дарогу трэба саступаць, а змена ў мяне больш чым годная».

Яго месца заняў Юрый Караеў. Паводле розных версій, пасля адстаўкі Падабеду прапанавалі працу ў ГУУС, але ён адмовіўся, бо не хацеў працаваць намеснікам Аляксандра Найдзенкі. Такім чынам, Падабед сышоў на пенсію ва ўзросце 46 гадоў.

Пасля сыходу ў сваіх інтэрв’ю Падабед казаў, што можа паспрабаваць сябе ў іншай якасці на нейкім прадпрыемстве.

З 2009 года ўзначальвае службу бяспекі беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа.

Чыны і званні

Палкоўнік міліцыі.

Узнагароды

У 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў Падабед быў узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Санкцыі ЕС, ЗША

Як камандуючы АМАП, які сам прымаў удзел і быў непасрэдна адказны за жорсткія разгоны мірных дэманстрацый і збіванне супрацоўнікамі ўдзельнікаў акцый пратэсту, у прыватнасці, у 2004 і 2008 гадах, Юрый Падабед у 2004 годзе быў занесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.

Таксама Падабед па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзідэнцкіх выбараў 2006 года з лютага 2007 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за дзеянні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты.

Сям’я

Юрый Падабед жанаты другі раз. Мае двух дарослых сыноў ад першага шлюбу і дачку ад другога.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Yuri Pobobed is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Yuri Pobobed
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes