Yuri Mikhailovich Mikhnevich
Quick Facts
Biography
Ю́рый Міха́йлавіч Міхне́віч (18 снежня 1925, Мінск — 16 красавіка 1998, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр культуры БССР (1971—1988).
Біяграфія
У лютым 1943 года добраахвотна сышоў у рады Савецкай Арміі. Вайну скончыў на Эльбе ў раёне г.Магдэбург. Быў паранены.
У 1951 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1950 года сакратар Кастрычніцкага РК, Мінскага ГК ЛКСМБ. У 1955—1962 гг. намеснік дырэктара Мінскага індустрыяльнага тэхнікума працоўных рэзерваў, намеснік загадчыка аддзела культуры Мінскага гарвыканкама, намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага гаркама КПБ, начальнік упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама. У 1962—1966 гг. загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Мінскага абкама КПБ.
З 1966 года намеснік міністра, а з лістапада 1971 года міністр культуры БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1990).
Дзейнасць на пасадзе Міністра культуры БССР
Падчас яго кіраўніцтва Міністэрствам культуры БССР атрымалі росквіт і заваявалі ўсесаюзную папулярнасць такія беларускія вакальна-інструментальныя ансамблі як «Песняры», «Верасы», «Сябры». Юрый Міхайлавіч садзейнічаў развіццю Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, балетмайстрам якога стаў малады Валянцін Елізар’еў, а таксама спрыяў стварэнню і развіццю аркестра Міхаіла Якаўлевіча Фінберга, які ў той час займаў пасаду галоўнага дырыжора аркестра Беларускага дзяржаўнага цырка.
Асаблівую ўвагу надаваў развіццю мастацкай і клубнай самадзейнасці, лічачы, што павышэнне культурнага ўзроўню з’яўляецца ключом да развіцця ўсяго беларускага народа.
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Дружбы народаў
- Ордэн Чырвонай Зоркі
Спасылкі
- Свой сярод сваіх : [успамінамі пра бацьку — міністра культуры БССР цягам 18 гадоў — падзяліўся першы намеснік Міністра замежных спраў РБ Аляксандр Міхневіч / запісала Настасся Панкратава] // Культура. ― 2015. — 29 августа (№ 35). — С. 15.