Yevgeny Teleshev
Quick Facts
Biography
Яўген Міхайлавіч Це́лешаў (19 красавіка 1923 — 29 сакавіка 1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка 237-й стралковай дывізіі 40-й арміі Варонежскага фронту. Герой Савецкага Саюза (23.10.1943).
Біяграфія
Я. М. Целяшаў нарадзіўся ў пасёлку Забайкал цяпер Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння 5 класаў працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1941 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 на Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Камандзір аддзялення сувязі 835-га стралковага палка сяржант а. М. Целешаў вызначыўся ноч на 23 верасня 1943 года ў баях у на паўднёвым захадзе ад Кіева. Аддзяленне пад яго камандаваннем фарсіравала Дняпро, наладзіла сувязь з камандзірам палка, захапіла плацдарм і ўтрымлівала яго да падыходу падмацавання, адбіўшы 10 контратак праціўніка.
Пасля заканчэння вайны Я. М. Целешаў працягнуў службу ў арміі. У 1947 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі. З 1960 г. падпалкоўнік Я. М. Целешаў ў запасе. Жыў у Мінску, працаваў у школе № 82. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- медалі
Літаратура
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп.. — МН: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал. Г.П. Пашкоў і інш. — МН: БелЭн, 2003. — Т. 15. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (Т. 17).
Спасылкі
Яўген Міхайлавіч Целешаў на сайце «Героі краіны»
- Целешаў Я. М. // ДУ «Віцебская абласная бібліятэка ім. В. І. Леніна».