Wojciech Bohuszewicz
Quick Facts
Biography
Войцех Багушэвіч (польск.: Wojciech Bohuszewicz; 3 мая 1666, Гарадзенскі павет — 15 мая 1734, Купішкі каля Вільні) — дзеяч каталіцкага касцёл і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 14 верасня 1683 г. у Вільні. Прэфект школ у Плоцку (1699—1701), Пултуску (1701—1702), Гродне (1702—1703), Нясвіжы (1703—1704), Менску (1704—1705) і Пінску (1705—1706). З 1709 па 1713 гг. — суперыёр Віцебскага езуіцкага калегіума. Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ (1713—1714), а потым (1714—1720) — рэктар Нясвіжскага езуіцкага калегіума. З 1720 па 1727 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1727—1731 гг. — Правінцыял Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса. Прэпозіт Дому прафесаў у Вільні (1731—1734).
Меў здольнасці да малявання: аднавіў алтар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пултуску і аздобіў абраз Святога Станіслава Косткі ў Качыцах.
Зноскі
Літаратура
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.