Wiktar Hajsionak
Quick Facts
Biography
Ві́ктар Анато́льевіч Гайсёнак (нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў в. Гасцілавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Доктар фізіка-матэматычных навук (1990), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі і міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (1993).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Працаваў у БДУ — асістэнт кафедры, ад 1986 года — дэкан фізічнага факультэта, загадчык кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, навуковы кіраўнік міжкафедральнага аддзялення апрацоўкі інфармацыі фізфака БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Даследаванне ўплыву эфекту нелінейнасці на спектральна-люмінесцэнтныя характарыстыкі складаных малекул». У 1988—1990 гг. — сакратар парткама БДУ. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне фізіка-матэматычных навук на тэму «Анізатрапія паглынання і выпрамянення святла і працэсы арыентацыйнай рэлаксацыі складаных малекул у растворах».
З 16 студзеня 1992 да 1994 — міністр адукацыі.
З 1994 г. па 19 мая 2000 г. — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
З 1997 па 2000 год — старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.
19 мая 2000 г. указам прэзідэнта № 275 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і сталым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла першага класу. 11 ліпеня 2000 г. уручыў даверчыя граматы генеральнаму дырэктару ЮНІДО.
З сакавіка 2005 года — намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 31 кастрычніка 2008 года да 11 лютага 2014 — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, даверчыя граматы ўручыў 16 студзеня 2009 года.
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 100 навуковых прац па фізіцы лазернага выпраменьвання.
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі і тэхнікі (1994 г.). 31 мая 2006 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
Жанаты, мае дачку.
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19 мая 2000 г. № 275 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Австрийской Республике и Постоянным представителем Республики Беларусь при международных организациях в Вене, присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника первого класса» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 октября 2008 г. № 595 «О назначении В. А. Гайсенка Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша» (руск.)
- ↑ Новы беларускі пасол у Польшчы распачаў працу
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. № 686 «Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь i замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь»(руск.)
Спасылкі
Міністры адукацыі Беларусі | |
---|---|
Міністры адукацыі Беларусі | |
Міністры | Віктар Гайсёнак (1992—1994) • Васіль Стражаў (1994—2001) • Пётр Брыгадзін (2001—2003) • Аляксандр Радзькоў (2003—2010) • Сяргей Маскевіч (2011—2014) • Міхаіл Жураўкоў (2014—2016) • Ігар Карпенка (з 2016) |

Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Аўстрыйскай Рэспубліцы | |
---|---|
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Аўстрыйскай Рэспубліцы | |
Пачатак дыпадносін | 5 лютага 1992 |
Паслы | Валянцін Фісенка (1994—2000) • Віктар Гайсёнак (2000—2005) • Аляксандр Сычоў (2005—2011) • Валерый Варанецкі (2011—2016) • Алена Купчына (з 2016) |
Пачатак дыпадносін | 5 лютага 1992 |
Паслы | Валянцін Фісенка (1994—2000) • Віктар Гайсёнак (2000—2005) • Аляксандр Сычоў (2005—2011) • Валерый Варанецкі (2011—2016) • Алена Купчына (з 2016) |
Шаблон:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене
Надзвычайныя i Паўнамоцныя Паслы Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Польшча | |
---|---|
Надзвычайныя i Паўнамоцныя Паслы Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Польшча | |
Пачатак дыпадносінаў Адкрыццё пасольства | 2 сакавіка 1992 1993 |
Паслы | Уладзімір Сянько (1992—1994) • Георгій Таразевіч (1994—1995) • Віктар Бурскі (1996—2000) • Мікалай Крэчка (2000—2002) • Павел Латушка (2002—2008) • Віктар Гайсёнак (2008—2013) • Аляксандр Авяр’янаў (2013—2019) • Уладзімір Чушаў (з 2019) |

Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь | ||
---|---|---|
Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь | ||
Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь | ||
Камітэт па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі | Мікалай Румак• Віктар Гайсёнак• Анатоль Лесніковіч | |
Камітэт па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь | Анатоль Лесніковіч | |
Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь | Анатоль Русецкі• Юрый Плескачэўскі | |
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь | Юрый Плескачэўскі• Уладзімір Мацюшкоў• Ігар Войтаў• Аляксандр Шумілін | |
Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь | ||
Камітэт па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі | Мікалай Румак• Віктар Гайсёнак• Анатоль Лесніковіч | |
Камітэт па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь | Анатоль Лесніковіч | |
Камітэт па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь | Анатоль Русецкі• Юрый Плескачэўскі | |
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь | Юрый Плескачэўскі• Уладзімір Мацюшкоў• Ігар Войтаў• Аляксандр Шумілін |