Vyacheslav Yakubovich Lavsky
Quick Facts
Biography
Вячаслаў Якубавіч Лаўскі (15 (27) лістапада 1900, в. Слачва Навагрудскага павета Мінскай губерні, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 25 верасня 1951, Інта, Комі АССР, ГУЛАГ) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог, публіцыст.
У 1916 быў у бежанстве на Бабруйшчыне. З вясны 1919 браў удзел у арганізацыі на Ігуменшчыне беларускіх школ. У 1920—1922 вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі, потым у Пражскім політэхнічным інстытуце, які скончыў у 1929. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кіраўнікоў студэнцкай філіі Беларускага сялянскага саюза і секцыі БСРГ, сакратаром скаўцкай арганізацыі «Сокал». Адзін з заснавальнікаў у жніўні 1924 «Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый» (АБСА). Публікаваў артыкулы па праблемах беларускага студэнцкага руху. У часопісах «Новы шлях», «Студэнцкая думка» надрукаваў рад апавяданняў. Пасля вяртання ў Заходнюю Беларусь у 1930—1934 выкладаў у Навагрудскай беларускай гімназіі. З 1939 начальнік Лідскага дарожнага аддзела. Падчас 2-й сусветнай вайны супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1942—1944 быў членам Лідскага беларускага нацыянальнага камітэта. Арыштаваны органамі НКУС у 1945. Памёр у зняволенні.
Зноскі
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.