Vladmir Mudrogin
Quick Facts
Biography
Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін (24 снежня 1924, Санкт-Пецярбург — 28 лістапада 1994) – беларускі мастак.
Біяграфія
Скончыў Цэнтральную эксперыментальную студыю мастацкага праетавання пры Саюзе мастакоў СССР ў Маскве (1970 г.). У 1952 – 1965 гг. мастак Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра, у 1970 – 1980 гг. галоўны мастак Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР.
Творчасць
Аформіў спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» (1957 г.), «Позняе каханне» (1963 г.) А. Астроўскага, «Блудны сын» Э. Ранета (1958 г.), «Два клёны» Я. Шварца (1960 г.), «Асцярожна, Мякішавы» А. Маўзона, «Сокалы і крумкачы» А. Сумбатава (абодва 1963 г.), «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (1964 г.),«Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева (1965 г.) і іншае. Аўтар жывапісных твораў «Восеньскае святло» (1966 г.),«Узбярэжжа» (1971 г.),«У грыбы» (1974 г.), «Пейзаж. У выхадны» (1976 г.), «На рацэ Свіслач» (1979 г.),«Вечар» (1981 г.),«Светлы дзень» (1983 г.),«Ружовая раніца», калажаў і інш. Творам уласцівы манументальнасць, пластычны малюнак, завершанасць кампазіцыі.
Зноскі
Літаратура
- Мудрогін Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір – паліклініка. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. – С. 6.