peoplepill id: vitaut-kipel
VK
United States of America Belarus
1 views today
1 views this week
Vitaut Kipel
Belarusian historian

Vitaut Kipel

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian historian
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Belorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
97 years
Family
Father:
I︠A︡ŭkhim Kipelʹ
Spouse:
Children:
Education
Janka-Kupala-Gymnasium
University of Tübingen
Katholieke Universiteit Leuven
Rutgers University
Awards
Belarusian Democratic Republic 100th Jubilee Medal
 
The details (from wikipedia)

Biography

Вітаўт Кіпель (нар. 30 мая 1927, Менск) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і грамадскага дзеяча і вучонага Яўхіма і Марыі Кіпеляў. У 1933—1942 гг. года разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. Потым вучыўся ў Мінску, пакуль у 1944 г. не выехаў з бацькамі ў Германію. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, займаўся скаўтынгам. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША). Потым паступіў на медыцынскі факультэт Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў Лювенскі ўніверсітэт (Бельгія). са спецыяльнасцю геолага, у 1955 годзе атрымаў ступень доктара мінералогіі. Быў заступнікам старшыні Саюза беларусаў Бельгіі.

У 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у навукова-вытворчых фірмах, у Балтымарскім універсітэце (штат Мэрыленд). У 1959—1985 гг. — у Даследчым цэнтры навукі і тэхналогіі Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі (у т.л. на пасадзе выканаўчага дырэктара), сабраў калекцыю беларускіх выданняў. У 1962—1963 гг. вучыўся ў Ратгерскім універсітэце (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці бібліятэказнаўства. Пры канцы 1960-х гг. выкладаў у беларускай школе ў Брукліне. У 1960-1980-х гг. супрацоўнічаў з радыё «Свабода».

У 1972—1982 гг. — старшыня Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў. У 1974 г. абраны на старшыню Рэспубліканскай федэрацыі штата Нью-Джэрсі. Рэдактар газеты нью-джэрсійскіх рэспубліканцаў Heritage Review. Заснавальнік і дырэктар беларускіх фестываляў у Нью-Джэрсі (1976—1979). У 1972 г. у Вашынгтоне абраны на заступніка старшыні Нацыянальнай канфедэрацыі амерыканскіх этнічных груп. У 1975 г. узнагароджаны медалём Паняволеных народаў Эйзенхаўэра. У 1978—1982 гг. — старшыня Этнічнай Рады штата Нью-Джэрсі.

Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый. Ад 1982 г. — старшыня БІНІМа.

Аўтар шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у т. л. артыкулаў беларусазнаўчай тэматыкі ў амерыканскіх энцыклапедыях. У 1993 годзе выйшла яго першая манаграфія «Беларусы ў ЗША» (беларускае выданне падрыхтаваў перакладчык Сяргей Шупа, англамоўнае выданне ў ЗША выйшла ў 1999 годзе). У 2017 пабачыла свет другое выданне кнігі, што выйшла значна таўсцейшая, больш як 600 старонак, багата ілюстраваная, дапрацаваная і дапоўненая новай інфармацыяй. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы самога Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона Юрэвіча і Наталлі Гардзіенка, як рэдактара.

У 1997 г. абраны ў склад Прэзідыума Рады БНР.

Разам з жонкай Зорай Кіпель уклаў фундаментальную «Бібліяграфію беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (2003, 2-е, дапоўненае выданне — 2006). Выдаў кнігу ўспамінаў «Жыць і дзеіць» (2015).

Сям’я

Жонка — Зора Кіпель (дзяв. Савёнак; 1927—2003), грамадская дзяячка, літаратуразнавец, публіцыст. Дачка Алеся Кіпель працуе ў Міністэрстве ўнутраных спраў ЗША, займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Працы

Кнігі

  • Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography / Ed. by V.Kipel and Z.Kipel. — New York: БІНІМ, 1988. — 398 p.
  • Wy does Voice of America discriminate against the Byelorussian language? / [Я.Запруднік, В.Кіпель, Ю.Станкевіч]. — New York: [Byelorussian Youth Association of America], 1961. — 2 p.
  • Беларусы ў ЗША. — Мн.: Беларусь, 1993.
  • Жыць і дзеіць: Успаміны. — Мн.: Зміцер Колас, 2015.

Артыкулы

  • Беларуская спадчына ў Амэрыцы. Айцец Франьцішак Дзеружынскі // Беларус. — 1975. — № 216. — Красавік. — С. 2 — 3.
  • Даклад пра Беларусь сяньня / В. Зубкоўскі // Беларус. — 1973. — № 199. — Лістапад. — С. 3.
  • Другі Ўсебеларускі Кангрэс — аналізз тагачаснае палітычнае сытуацыі рэфэрат, чытаны ў Саўт-Рывэры з нагоды 30-х угодкаў 2-га Кангрэсу / Вітаўт Кіпель // Беларуская думка [Саўт-Рывэр — Нью-Ёрк]. — 1974—1975. — № 18 — 19 — С. 4 — 7.
  • Ліст у рэдакцыю // Бацькаўшчына. — 1956. — № 21 (303). — 20 травеня. — С. 4.
  • Мадзярскі дзень. Уражаньні ад спатканьня з Кардыналам Мідцэнты // Беларус. — 1973. — № 198. — Кастрычнік. — С. 5.
  • Прафэсар Леў Акіншэвіч (1898—1980) // Беларус. — 1981. — № 286. — Люты. — С. 3 — 4.
  • У памяць настаўніцы [Натальлі Орса] // Беларус. — 1990. — № 3367. — Люты. — С. 5.

Зноскі

  1. Лозка А.Ю. Беларускі скаўтынг. — Мінск: Полымя, 1997. — 188 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-07-0213-3.
  2. zbsb.org
  3. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Рада БНР (1947—1970) — Падзеі. Дакументы. Асобы. Менск, 2013 — с. 93
  4. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  5. Роля ксяндзоў-беларусаў у гісторыі каталіцкай асветы ЗША
  6. Гутарка-успамін Алеся Вожыка
  7. Адказ І. Касяку, аўтару кнігі «З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу»

Літаратура

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Vitaut Kipel is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Vitaut Kipel
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes