Vital Eumyankou
Quick Facts
Biography
Віталь Іванавіч Еўмянькоў (1976—2022) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст.
Жыццяпіс
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1976 года ў Магілёве. Скончыў МДУ. Служыў у арміі. Выкладчык МДУ (1999). Кандыдат філалагічных навук (2006). Абараніў дысертацыю па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.» Парацаваў на кафедры кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Гаварыў па-беларуску. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, асабліва часу Рэчы Паспалітай.
Выкладаў журналістыку. Рэдагаваў сайт City.mogilev.by і гарадскі партал MYCITY.BY (2009—2012).
Напісаў мастацкія апавяданні, аповесць «Пялёсткі белай ружы», гістарычныя паэмы «Хоцімская вайна», «Філаматы». Друкаваўся ў магілёўскім гадавіку «Брама» і часопісе «Маладосць». Перакладаў з польскай мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Вясной 2021 звольнены з універсітэта па палітычных матывах (адначасова з Аляксандрам Агеевым і Ігарам Шарухам).
Памёр 25 снежня 2022 года.