Vincentas Gorskis
Quick Facts
Biography
Вікенцій (Вінцэнт) Мельхіёравіч Горскі (1848 — пасля 1901) — літоўскі грамадзянскі інжынер, архітэктар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1848 годзе. Прадстаўнік шляхецкага роду Горскіх.
У 1867—1873 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы. Пасля заканчэнні курса быў прылічаны да Тэхніка-будаўнічага камітэта і ў хуткім часе прызначаны тэмруцкім гарадскім архітэктарам, а ў 1874 выйшаў у адстаўку.
У 1885—1901 гадах працаваў экспертам па нерухомасці ў Віленскім зямельным банку(літ.) бел.. Займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай. У Вільні па яго праектах пабудавана каля 70 прыватных і грамадскіх будынкаў.
Праекты
У Вільнюсе
- «Дом Балінскіх», вул. Вільняўс, 27, 1879
- Гатэль «Еўропа», вул. Аўшрос Варту, 6, 1880
- Дом М. Бурчарта, пр. Гядзіміна 1/2, 1880.
- Дом А. Ваньковіч, пр. Гядзіміна, 15, 1880.
- Дом Хадзінскага, пр. Гядзіміна, 2 і 4, 1884 і 1889.
- Дом Ромера, вул. Арклю, 20, аднаўленне, 1880.
- Рэканструкцыя палаца Лапацінскіх(руск.) бел., вул. Бярнардзіну, 8, 1886.
- Дом Л. Чахаса, вул. Ліейіклас, 5, аднаўленне, 1886.
- Манастыр Святога Духа(руск.) бел., аднаўленне, 1884.
- Былы будынак Чалавекалюбнага таварыства, вул. Вільняус, 22/ вул. Лабдарыу, 1, 1884.
- Рэканструкцыя афіцыны палаца Лапацінскіх, вул. Бернардзіну, 8, 1889—1891
- Віленскі зямельны банк(літ.) бел., пр. Гядзіміна, 6, 1890—1891 (паводле іншых звестак, архітэктар будынка Л. Вінер).
- Рамесная школа, вул. Лабдарыу, 5 і 7/11, 1894.
- Уласны дом, вул. К. Каліноўскага, 19, 1896.
Іншае
Спраектаваў сядзібны дом у маёнтку Тарнова, цяпер у Лідскім раёне.
Памяць
У гонар заслуг архітэктара перад Вільнюсам сталічны гарадскі савет у 2014 годзе вырашыў назваць іменем В. Горскага вуліцу ў спальным раёне Пашылайчай(руск.) бел..
Зноскі
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 87
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 59(руск.)
Нарматыўны кантроль | VIAF: 7009154260488324480003 |
---|---|
Нарматыўны кантроль | VIAF: 7009154260488324480003 |