peoplepill id: viktoryia-hrankouskaya
VH
Belarus
5 views today
5 views this week
Viktoryia Hrankouskaya

Viktoryia Hrankouskaya

The basics

Quick Facts

Places
Work field
Gender
Female
Place of birth
Kasciuki, Danilavicki Sieĺsaviet, Dziatlava District, Belarus
Age
28 years
Education
Belarusian National Technical University
The details (from wikipedia)

Biography

Вікторыя Іванаўна Гранкоўская (нар. 5 ліпеня 1996) — палітычная зняволеная, абвінавачаная і асуджаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Касцюкі, Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці. Калі ёй было два гады, бацькоў не стала, таму разам са старэйшым за яе на тры гады братам Яўгенам выхоўвалася бабуляй у гарадскім пасёлку Наваельня. Пасля школы навучалася ў Гродзенскім каледжы мастацтваў, пазней год адпрацоўвала па размеркаванні ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Падчас працы там Вікторыя была адзначана граматай за высокі ўзровень падрыхтоўкі юных мастакоў за ўдзел у абласным пленэры юных мастакоў у Свіслачы, дзе яе вучні атрымалі ўзнагароды.

Пасля навучалася ў БНТУ на архітэктурным факультэце, дзе была старастай групы. Падпрацоўвала ў розных месцах: была нянькай, працавала на атракцыёнах у парку, распрацоўвала візітоўкі і лагатыпы для розных кампаній. Займалася дапамогай бяздомным жывёлам, збірала грошы на іх лячэнне, вазіла па ветэрынарных клініках, знаходзіла гаспадароў.

1 верасня 2020 Вікторыю затрымалі, калі яна збірала подпісы пад петыцыяй да рэктара, у якой прасіла не прымяняць санкцыі да студэнтаў, што ўдзельнічаюць у мірных акцыях. За гэта яна была арыштавана і асуджана на 7 сутак, якія адбывала ў ІЧУ у Жодзіна. 27 кастрычніка яе выклікалі ў рэктарат і азнаёмілі з загадам аб адлічэнні, нягледзячы на тое, што яна добра вучылася і мела 100 % наведвальнасць, атрымлівала павышаную стыпэндыю. Пасля адлічэння Вікторыя была на выпрабавальным тэрміне у архітэктурным бюро, дзе паспела адпрацаваць некалькі дзён да свайго затрымання. Напярэдадні дзяўчына паспела падаць дакументы ў чэшскі ўніверсітэт і запісацца на курсы праграмавання.

12 лістапада 2020 года Вікторыя Гранкоўская была арыштавана супрацоўнікамі КДБ пасля працоўнага дня, калі яна разам з калегай накіроўвалася дадому. Затрыманне адбывалася ў межах справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была змяшчана пад варту ў СІЗА КДБ, затым была пераведзена ў СІЗА на Валадарскага.

23 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай. У сваёй заяве праваабаронцы адзначылі, што лічаць пазбаўленне волі абвінавачаных па студэнцкай справе адвольным і палітычна матываваным. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.), Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека  (укр.), Харкаўская праваабарончая група  (укр.), Восток-SOS  (укр.), арышт Вікторыі Гранкоўскай, як і іншых затрыманных па гэтай справе студэнтаў, быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне  (польск.).

11 лютага 2021 года шэфства над палітзняволенай узяў Олівер Качмарэк (Oliver Kaczmarek), дэпутат Бундэстага і чалец Дэлегацыі па сувязям з Беларуссю. З гэтай нагоды ён адзначыў: «Вікторыя Гранкоўская — адна з многіх людзей у Беларусі, якія месяцамі сядзелі за кратамі за мірны пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Каб падтрымаць намаганні па вызваленні Вікторыі Гранкоўскай, я ўзяў на сябе хроснае бацькоўства. Я патрабую, каб яе вызвалілі неадкладна».

24 мая 2021 у судзе падчас апытання сведак начальнік службы бяспекі БНТУ Юрый Ануфрыеў зноў, як і падчас следства, паказаў, што лічыць Вікторыю Гранкоўскую арганізатарам акцый на тэрыторыі БНТУ. На пытанне абаронцы Вікторыі пра тое, што ён спачатку сцвярджаў, што не ведае Вікторыю, а пасля назваў яе арганізатарам, Ануфрыеў засведчыў: «Мне паказваў першы прарэктар (Георгі Вяршына) яе на відэазапісах і сказаў, што яна была арганізатарам». 16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Вікторыі Гранкоўскай, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі.

Адбывала тэрмін зняволення ў гомельскай калоніі. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Viktoryia Hrankouskaya is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Viktoryia Hrankouskaya
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes