Viktoras Golovčineris
Quick Facts
Biography
Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Мінск — 15 ліпеня 1961) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Літоўскай ССР(руск.) бел. (1959).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва(руск.) бел. ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932). У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1, у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР.
З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні.
З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю.
Творчасць
Як драматург і крытык
У 1925 г. апублікаваў першы твор — п'есу «Гаўрош» па матывах рамана(руск.) бел. В. Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935), «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.
Як рэжысёр
Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага(руск.) бел. (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ, ці Хітры ліс(англ.) бел.» Б. Джонсана(руск.) бел. (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка(англ.) бел.» А. Гальдфадэна(руск.) бел. (1941), «Пігмаліон(руск.) бел.» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе(ісп.) бел.» Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла(руск.) бел.» У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры.
Зноскі
- ↑ Головчинер Виктор Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.
Літаратура
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X