Viktar Mykalaevich Murashok
Quick Facts
Biography
Віктар Мікалаевіч Мурашоў (руск.: Виктор Николаевич Мурашов; 27 ліпеня 1935, Кранштат, Ленінградская вобласць — 2009) — расійскі і беларускі скульптар.
Біяграфія
У 1950—1955 гг. навучаўся ў Сярэдняй мастацкай школе пры Інстытуце імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе, а ў 1955—1961 гадах на скульптурным факультэце Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Скончыўшы з адзнакай інстытут, быў накіраваны працаваць скульптарам у Цюмень. Член Саюза мастакоў СССР з 1962 года, праз год узначаліў Цюменскую арганізацыю Саюза мастакоў.
З 1977 года на Беларусі.
Творчасць
Працуе ў станковай, манументальнай і мемарыяльнай скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэалістычнага мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964), «Пятроўна», «Баба Вера», «Барыс Іванавіч», «Працоўныя рэзервы», «Партрэт Кандрата Бялова», «Падсобніца» (1964), «Партрэт С. Санджыева» (1972), «Партрэт Жалтоўскага» (1975), «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З. Бабій» (1995), партрэты П. Яршова (1975), М. Лужаніна (1983), П. Шыянка (1984), мемарыяльныя дошкі З. Бабію, А. Кавалёву, Ф. Гахаву ў Мінску, помнікі Дз. І. Салуніну ў г. Беламорск (1958), Дз. Карбышаву ў г. Цюмень (1968; абодва Расія), П. Кавалёву ў г. п. Клічаў Магілёўскай вобласці (1989) і інш. Аўтар герба Беларусі для Дома ўрада (1997).
Творы захоўваюцца ў мастацкіх музеях Мінска, Масквы, Цюмені, іншых гарадоў Расіі.
Сям’я
Мае дачку Вольгу Мурашка, якая таксама стала скульптарам.
Зноскі
Літаратура
- Чаркина Г. И. Виктор Мурашов. Л., 1986.
- Дзягілеў Л. Я. Мурашоў Віктар Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).