peoplepill id: viachaslau-viktaravich-danilovich
VVD
Belarus
1 views today
1 views this week
Viachaslau Viktaravich Danilovich

Viachaslau Viktaravich Danilovich

The basics

Quick Facts

Places
Gender
Male
Place of birth
Polotsk, Polack District, Vitebsk Region, Belarus
Age
51 years
Education
Maxim Tank Belarusian State Pedagogical University
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
(-1996)
Employers
Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus
Belarus
Academy of Public Administration
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Awards
Medal of Francysk Skaryna
(2016)
Viachaslau Viktaravich Danilovich
The details (from wikipedia)

Biography

Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч (21 лістапада 1973, Полацк) — беларускі гісторык, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2020—2024). Доктар гістарычных навук (2023), дацэнт (2005).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Полацку. Скончыў Наваполацкую школу № 9 (1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка (1996), настаўнік гісторыі ў наваполацкай школе (1996), у аспірантуры па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (1996—1999). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзейнасць арганізацыі „Змаганне“ ў Заходняй Беларусі (1927—1930 гг.)». Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. Начальнік Упраўлення падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі ва ўніверсітэце. З 2006 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2010 года дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

21 верасня 2020 прызначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даючы згоду на прызначэнне рэктара Аляксандр Лукашэнка з намерам абраў «гуманітарыя» Даніловіча і паставіў перад ім адмысловую задачу. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Навуковая дзейнасць

Намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Гістарычна-археалагічныга зборнік», член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук», член рэдакцыйных саветаў часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства» і «Беларускага гістарычнага часопіса».

Сфера навуковых інтарэсаў: беларускі палітычны і культурны нацыянальны рух у Заходняй Беларусі 1921—1939 гг. Аўтар больш за 100 прац (шмат у чым у суаўтарстве), з іх асноўныя:

  • Дзейнасць арганізацыі «Змаганне» у Заходняй Беларусі (1927―1930) / В. В. Даніловіч. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — 155 с. — ISBN 978-985-08-0831-8.
  • Моладзь у грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным будаўніцтве Савецкай Беларусі (1921—1939 гг.) / В. В. Даніловіч. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 729 с. — ISBN 978-985-08-2659-6.

Гістарычныя погляды

Лічыць, што неабходна «выпрацаваць свой, беларускі погляд на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага… менавіта ў перыяд існавання ВКЛ склалася беларуская народнасць, менталітэт …».

20 жніўня 2020 года выказаў свой погляд на бела-чырвона-белы сцяг. Ён адзначыў, што сцяг выкарыстоўваўся беларускімі калабарантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны:

«Варта задумацца, да чаго вядзём з гэтым сцягам. Па сутнасці, калі мы станем на пазіцыі беларускіх нацыянальных калабарацыяністаў, то … яны хацелі стварыць нейкую беларускую дзяржаву, але стварыць пад нямецкім пратэктаратам. Размова нават не ішла, каб стварыць незалежную дзяржаву. Гэта значыць, апрыёры гаворыцца пра тое, што трэба рухацца пад гэтым сцягам да нейкага пратэктарату са знешняга боку». (руск.)

У лютым 2021 года заявіў, што ўпершыню Беларусь была аб’яўлена менавіта пад гэтым сімвалам, але паўнавартаснай дзяржавай, на яго думку, так і не стала:

«Сама гісторыя значна дыскрэдытавала гэты сімвал. Склалася так, што стваральнай функцыі, нейкіх станоўчых, знакавых для беларусаў момантаў пад гэтым сцягам не адбывалася. Так, у першай палове 1990-х гэта быў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Але гэта быў вельмі цяжкі перыяд, калі станоўчыя падзеі проста адсутнічалі».

Узнагароды

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам (2009). Атрымаў медаль Францыска Скарыны (2016).

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Viachaslau Viktaravich Danilovich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Viachaslau Viktaravich Danilovich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes