peoplepill id: vasily-mikhaylovich-1
VM
1 views today
2 views this week
Vasily Mikhaylovich
��нязь друцкі

Vasily Mikhaylovich

The basics

Quick Facts

Intro
��нязь друцкі
Gender
Male
Family
Father:
Mikhail Drutsky
The details (from wikipedia)

Biography

Васіль Міхайлавіч (1-я палова XIV ст. — паміж 1394—1398) — князь друцкі.

Сын князя Міхаіла Міхайлавіча з роду друцкіх князёў. Упершыню згадваецца як князь Васіль Друцкі сярод сведкаў граматы 1350—1377 гадоў полацкага князя Андрэя Альгердавіча на наданне баярам Фёдару і Дзмітрыю Корсакам. Таксама, магчыма, у 1374 годзе князь Васіль са старэйшым братам князем Дзмітрыем ускосна згаданы Германам з Вартберга як «князі одрыскія» (reges ... de Odriske) у паходзе князя Андрэя Альгердавіча на ордэнскі замак Дынабург.

Пасля 1377 года, напэўна, з дваром князя Андрэя Альгердавіча, князь Васіль Міхайлавіч ад’ехаў з ВКЛ у Пскоў і зімою 1377—1378 гадоў кароткі час быў у Ноўгарадзе, дзе, на думку Андрэя Кузьміна, заказаў перапісванне Евангелля-Апракаса. З Ноўгарада, таксама разам з князем Андрэем Альгердавічам, князь Васіль мог паехаць у Маскву, але да 1380 года вярнуўся ў Друцк. У Маскве застаўся яго сын Глеб, які браў удзел у Кулікоўскай бітве.

Паміж 1378 і 1394 гадамі князь Васіль Міхайлавіч, разам з жонкай княгіняй Васілісай, аздобіў і надаў Евангелле-Апракас друцкай царкве Прачыстай Багародзіцы разам з сялом Мараўінічы з людзьмі і ўсімі даходамі, дзесяцінай з жыта ў сяле Відзінічы, 5 пудамі мёду з «чалавека» на Паротвінай зямлі (магчыма, цяпер урочышча Ператоўшчына за 20 км на захад ад Друцка), лукном мёду Якімава і паўлукном мёду на Худаве.

Каля 1390—1392 года разам з сынам Львом (княз Василии Михаилович… Левъ Васильевъ снъ) быў сярод паручнікаў перад вялікім князем Скіргайлам за нейкага Грыдку Канстанцінавіча. У рэчышчы гіпотэзы паходжання друцкіх князёў з Гедзімінавічаў, Аляксандр Белы выказаў думку тоеснасці князя Васіля Міхайлавіча з паручнай граматы і пінскага князя Васіля Нарымонтавіча, такую магчымасць аспрэчваў, хоць і з іншай нагоды, Я. Тэнгоўскі, былі і крыніцазнаўчыя пярэчанні, урэшце, Аляксандр Груша паказаў уяўнасць асобы пінскага князя Міхаіла Нарымонтавіча, таму і немагчымасць зваць князя Васіля Нарымонтавіча Міхайлавічам.

Меў прынамсі трох сыноў — Льва, Глеба і Андрэя.

Памёр паміж 1394 і 1398 гадамі. Да 1399 года яго ўдава выйшла замуж за князя Дзмітрыя Альгердавіча.

Зноскі

Літаратура

  • Кузьмин А. В. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII-начала XV в. (окончание) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. 4/2007(40). — С. 50-68.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Vasily Mikhaylovich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Vasily Mikhaylovich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes