Quick Facts
Was | Scientist |
From | Russia Belarus |
Field | Science |
Gender | male |
Birth | 27 February 1898, Belarus |
Death | 29 June 1938, Minsk, Belarus (aged 40 years) |
Star sign | Pisces |
Biography
Васіль Карпавіч Шчарбакоў (27 лютага 1898, в. Дубраўка, Аршанскі павет — 29 чэрвеня 1938 Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931). Доктар гістарычных навук (1934).
Біяграфія
Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу (1923). Загадчык сектара навукі і асветы пры ЦК КП(б)Б (з 1930). Віцэ-прэзідэнт АН БССР (1931—1935), сакратар АН БССР (1935—1937). У 1931—1937 гг. намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 1931–1934 гг. прафесар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі, Мінскага педагагічнага інстытута і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1934). У жніўні 1936 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны НКУС 21 ліпеня 1937. У чэрвені 1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да выключнай меры пакарання і расстраляны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 ліпеня 1957.
Асноўныя працы
- Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi i белапольская акупацыя. Мн.: Белдзяржвыд, 1930.
- Класавая барацьба i гiстарычная навука на Беларусi. Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
- Нарыс гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
- Сялянскi рух i казацтва на Беларусi ў эпоху феадалiзма. Мінск, 1935.
Праца «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» стала здабыткам не толькі савецкага перыяду беларускай, але і агульнасавецкай гістарыяграфіі.
Памяць
На будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 118. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7.
Спасылкі
