Vasiliy Bokov
Quick Facts
Biography
Васіль Логінавіч Бокаў (1855 — ?) — інжынер-архітэктар.
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1855 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Гатчынскім мікалаеўскім сіроцкім інстытуце. У Інстытут грамадзянскіх інжынераў паступіў у 1876 годзе і скончыў курс у 1881 годзе са званнем грамадзянскага інжынера.
Прафесійная дзейнасць
У маі 1881 года прызначаны малодшым інжынерам у Віцебск, а потым пераведзены ў Харкаў звышштатным тэхнікам пры будаўнічым аддзяленні, дзе адначасова займаў пасаду земскага тэхніка (да 1884 года). З гэтага года В. Бокаў быў паслядоўна: гарадскім архітэктарам у Сумах Харкаўскай губерні, малодшым інжынерам у Петразаводску (з 1886), а на 1892 год складаўся малодшым архітэктарам у архангельскім будаўнічым аддзяленні.
Творчасць
В. Бокаў пабудаваў некалькі мастоў бэлечнай сістэмы ў Харкаўскай губерні. У Петразаводску займаўся капітальным рамонтам некалькіх казённых будынкаў і пабудаваў дом начальніка турмы. У Архангельскай губерні па яго праектах пабудавана некалькі цэркваў.