peoplepill id: vasiliy-aleksandrovitsj-knjazev
VAK
Russia
1 views today
1 views this week
Vasiliy Aleksandrovitsj Knjazev

Vasiliy Aleksandrovitsj Knjazev

The basics

Quick Facts

A.K.A.
Василий Александрович Князев
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Krupki District
Place of death
Odessa
Age
48 years
The details (from wikipedia)

Biography

Васіль Аляксандравіч Князеў (19201968) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Васіль Князеў нарадзіўся 9 студзеня 1920 г. ў г. п. Бобр (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства(руск.) бел. працаваў слесарам-аўтаматчыкам на вагонарамонтным пункце станцыі «Віцебск». Скончыў аэраклуб. У 1938 годзе Князеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і курсы камандзіраў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ужо на другі дзень вайны збіў свой першы самалёт.

Да чэрвеня 1943 года старшы лейтэнант Васіль Князеў камандаваў эскадрылляй 88-га знішчальнага авіяпалка(руск.) бел. 229-й знішчальнай авіядывізіі 4-й паветранай арміі(руск.) бел. Паўночна-Каўказскага фронту(руск.) бел.. Да таго часу ён здзейсніў 576 баявых вылетаў, прыняў удзел у 122 паветраных баях, збіўшы 11 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 9 — у складзе групы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» старэйшы лейтэнант Васіль Князеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1146.

Усяго ж да канца вайны Князеў здзейсніў рэкордную колькасць баявых вылетаў сярод савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў — 1088. Ён прыняў удзел у 139 паветраных баях, збіўшы 18 варожых самалётаў асабіста і 11 у групе. Пасля заканчэння вайны Князеў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1962 годзе ў званні палкоўніка Князеў быў звольнены ў запас. Жыў у Адэсе. Памёр 22 ліпеня 1968 года, пахаваны ў Адэсе.

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

У гонар Князева названая вуліца ў Віцебске

Зноскі

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • ариас А. В огненном небе. — Минск: Беларусь, 1988.
  • Вершинин К. А. Четвёртая воздушная. — М.: Воениздат, 1975.
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Menu Vasiliy Aleksandrovitsj Knjazev

Basics

Introduction

Біяграфія

Зноскі

Літаратура

Lists

Also Viewed

Lists
Vasiliy Aleksandrovitsj Knjazev is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Vasiliy Aleksandrovitsj Knjazev
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes