peoplepill id: valyantsina-bahatyrova
VB
Belarus
1 views today
2 views this week
Valyantsina Bahatyrova
wetenschapster uit Wit-Rusland

Valyantsina Bahatyrova

The basics

Quick Facts

Intro
wetenschapster uit Wit-Rusland
A.K.A.
Valentina Bogatyryova Valentina Bogatyreva
Places
Work field
Gender
Female
Birth
Place of birth
Haradok District
Age
49 years
The details (from wikipedia)

Biography

Валянці́на Васі́леўна Багатыро́ва (нар. 1976 у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл.) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

У 1997 годзе скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».

Навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка». У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Развіццё уліку фарміравання фінансавых вынікаў на прамысловых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь». У 2004 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта.

Пасля заканчэння дактарантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Фінансы, грашовы зварот і крэдыт» ў 2014 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Фінансавае кіраванне узнаўленнем чалавечага капіталу: тэорыя, метадалогія, мадэляванне». У 2016 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

З 1997 па 2001 гады з’яўлялася асістэнтам, старэйшым выкладчыкам кафедры эканомікі і фінансаў Полацкага дзяржаўнага універсітэта. У 2001 годзе была прызначана на пасаду загадчыка новастворанай кафедры фінансаў, у 2015 годзе рэарганізаванай ў кафедру фінансаў і галіновай эканомікі.

З 2017 г. — прарэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, з 2018 г. — першы прарэктар гэтага ж універсітэта.

Навуковыя інтарэсы

Навуковыя інтарэсы сканцэнтраваны ў галіне фінансаў, фінансавага менеджменту і бухгалтарскага ўліку. З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у т.л. 8 манаграфій (3 з якіх замежныя), больш за 50 артыкулаў у рэцэнзуемых часопісах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Казахстана.

Узнагароды

  • 2006 г. — стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам і спецыялістам
  • 2008 г. — Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • 2013 г. — Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Бібліяграфія

  • Финансовое управление воспроизводством человеческого капитала в инновационной экономике: теория, методология, моделирование : моногр. / В. В. Богатырёва. — Новополоцк : ПГУ, 2013. — 400 с.
  • Человеческий капитал в инновационной экономике: финансовый аспект / В. В. Богатырёва // Економiчна сутнiсть iнтелектуального капiталу: роздуми бухгалтера та фiнансиста : моногр. / I.А. Бiгдан, В. В. Богатирьова, С. Г. Кравченко. — Харькiв : ХIБМ, 2012. — С. 111—228.
  • Методика стоимостной оценки человеческого капитала / В. В. Богатырёва // Особенности формирования и использования доходов институциональных единиц в инновационной экономике : моногр. / В. В. Богатырёва, М. А. Авилкина, И. Н. Иващенко, С. Н. Костюкова, А. М. Плешкун, И. А. Позднякова, И. В. Сорокульская. — Новополоцк : ПГУ, 2013. — С. 64-90.
  • Человеческий капитал в инновационной экономике: экономическая сущность и оценка / В. В. Богатырёва // Экономика знаний: интернационализация и систематика инноваций : моногр. / В. Богатырёва, Б. Мельникас, Э. Лейхтерис, В. Каунелиене, Л. Нехорошева, С. Солодовников, В. Кузьмин, А. Якубавичюс, А. Суткус, Н. Попок, С. Пелех, М. Вилис, Г. Сакалайте, Н. Богдан, Е. Опекун, А. Успенский. — Вильнюс : Лит. инновацион. центр, 2013. — С. 361—410.
  • Финансовое управление человеческим капиталом: значение, зарубежный опыт, теоретико-методологические основы / В. В. Богатырёва // Современное состояние, тенденции и перспективы развития стран СНГ: экономический, социальный и экологический аспекты : моногр. : в 2 ч. / К. В. Павлов, [и др.]; под науч. ред. К. В. Павлова, И. З. Юсупова. — Ижевск : Ин-т компьютерных исслед., 2013. — Ч. 1. — С. 242—257.
  • Развитие учета формирования финансового результата деятельности предприятия : моногр. / В. В. Богатырёва. — Минск : БГЭУ, 2002, — 106 с.
  • Экономическое содержание финансового риска в современных условиях. Особенности формирования финансового результата в условиях риска / В. В. Богатырёва // Особенности формирования финансового результата деятельности субъектов экономики : моногр. / В. В. Богатырёва, А. В. Вериго, И. А. Позднякова, С. В. Измайлович. — Минск : Экоперспектива, 2005. — С. 5—27, 109—143.
  • Влияние методики формирования первоначальной стоимости амортизируемого имущества, бывшего в эксплуатации, на величину финансового результата. Развитие налогообложения амортизируемого имущества / В. В. Богатырёва // Развитие учета амортизируемого имущества предприятия / В. В. Богатырёва, С. Г. Вегера. — Минск : Технопринт, 2003. — С. 40—50, 103—116.

Спасылкi

На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Valyantsina Bahatyrova is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Valyantsina Bahatyrova
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes