Valiantsin Mazharowsky
Quick Facts
Biography
Валянцін Васілевіч Мажароўскі (нар. 4 красавіка 1948, в. Пішчаныця, Оўруцкі раён, Жытомірская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела, трыбалогіі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995).
Біяграфія
Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Франко (спецыяльнасць «Механіка», 1971), Маскоўскі інстытут электроннага машынабудавання (аспірантура, 1979).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1990—2000, галоўны навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (з 1993, факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання, кафедра вылічальнай матэматыкі і праграмавання, прафесар, у 1998—2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка матэматычных мадэлей у механіцы дэфармуемага цвёрдага цела і тэхніцы; лікавыя метады рашэння задач спалучэння; распрацоўка тэарэтычных асноў і методык рашэння кантактных задач для слаістых цел з кампазітаў; матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм.
Узнагароды
Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2018).
Бібліяграфія
- Плоские контактные задачи для тел трибосопряжений с анизотропными покрытиями : диссертация … доктора технических наук : 01.02.04 ; 05.02.04 : защищена 21.10.1992 : утверждена 12.02.1993 / Можаровский Валентин Васильевич. — Гомель, 1992.
* Прикладная механика слоистых тел из композитов: Плоские контактные задачи / В. В. Можаровский, В. Е. Старжинский — Мн.: Наука и техника, 1988. — 271 с.
Зноскі
Літаратура
- Мажароўскі Валянцін Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 501. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Можаровский Валентин Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 177.
- Разработчик методов моделирования // Университет профессорский / [Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины]. — Гомель, 2005. — С. 199—203.