Valery Ivanov
Quick Facts
Biography
Валерый Кірылавіч Іваноў (4 студзеня 1948, Глуск — 15 кастрычніка 2020) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1988), Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998).
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў Глуску. Закончыў глускую сярэднюю і музычную школы, музычнае вучылішча, Беларускую кансерваторыю (1975) класа кампазіцыі дацэнта П. Падкавырава. З 1977 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. З 2009 прафесар у Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава ў Мінску.
Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1977. Жыў у Мінску. Памёр на 73-м годзе жыцця.
Творчасць
Кампазітарскую дзейнасць пачаў з лірычных песень. Найбольш вядомыя: цыкл песен-балад «Будзьце абавязку верныя»; песні «Пахне чабор», «Тапаліны звон», «Гуляць дык гуляць», «Раз ды разок…», «Ты ды я ды мы с табой», «Каханая» і інш. на вершы беларускіх паэтаў. Сярод іншых твораў вакальна-сімфанічная паэма «Элегія аб чацвёртай бярозе» на вершы М. Танка (1976), 2 сімфоніі (1974, 1980), сімфанічная паэма «Прысвячэнне старому гораду» (1979), 2 канцэрты ў т.л. для трубы з аркестрам (1992); цыкл музычных карцін «Зямля бацькоў» (1977—1981); драматычная паэма «Сымон-музыка» для аркестра народных інструментаў (1983); п’есы для цымбальнага, у т.л. «Спеў дуброў» (1978), эстраднага аркестраў, музыка для тэатр. і радыёпастановак, кіна- і тэлефільмаў.
Прэміі і ўзнагароды
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)
- Ганаровы грамадзянін г.п. Глуск (2000)
Літаратура
- Іваноў Валерый Кірылавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
- Іваноў Валерый Кірылавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»