Valera Pesin
Quick Facts
Biography
Вале́ра Пе́сін (нар. 1963, Мінск) — сучасны беларускі мастак-нонканфарміст.
Біяграфія
Скончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. У 80-я належаў да групы нонканфармістаў. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Правучыўшыся два гады на будаўнічым факультэце, Песін быў выключаны з політэхнічнага інстытута. Недоўгачасовая праца на завадскім канвееры «Гарызонту» канчаткова пераканала яго цалкам прысвяціць сябе творчасці. Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Жыве ў Мінску і Маскве. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.
Персанальныя выставы
- Галерэя «6-я лінія» (Мінск),
- Галерэя «Im Hof» (Эсэн, Германія);
- Каталіцкі універсітэт (Люблін, Польшча)
- Палац мастацтваў (Мінск)
- Stichtigh Muset (Эйндхавен, Галандыя)
- Галерэя «Злата» (Масква)
- Музей г. Лембарк (Польшча)
- Галерэя «Rectoverso» (Люксембург)
- ЦДМ (Масква);
- Выставачная зала ЮНЕСКА (Масква)
- Дні Беларусі ў Швецыі (Стакгольм)
- Галерэя «Алена» (Масква);
- Расійскі фонд культуры (Масква)
- Галерэя «Арт-Яр»
- ДЦ «Федэрацыя»
- 2011 — персанальная выстаўка ў Галерэі «Ў», Мінск
- 2013 — Мастацкі праект «Дзённік», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 2014 — «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск
- 2015 — «Дэталі», Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск
Зноскі
Спасылкі
- Каталог жывапісу Валерыя Песіна(недаступная спасылка)
- Інтэрв'ю з мастаком. Сяргей Харэўскі, тэлеканал БелСат.
- БелАвангард. 2013 — выстава Валеры Песіна «Дзённік».