Valentina A. Teplova
Quick Facts
Biography
Валянціна Анатольеўна Цяплова; (3 жніўня 1940) — беларускі гісторык, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1966), прафесар царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай сэмінарыі і духоўнай акадэміі(2000).
Біяграфія
Нарадзілася ў горадзе Горкі (цяпер — Ніжні Ноўгарад), РСФСР. Скончыла па спецыяльнасці «Гісторыя» гісторыка-філалагічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). У 1966 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю («Грамадска-палітычныя погляды і палітычная дзейнасць І. І. Мартынава ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя»).
Выкладала ў Горкаўскім дзяржаўным універсітэце. З 1975 года — дацэнт. З 1976 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 2000 года — прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі. Таксама выкладае ў Мінскай духоўнай семінарыі.
Навуковая дзейнасць
Займаецца даследаваннем пытанняў палітычнай і царкоўнай гісторыі Усходняй Еўропы. Апублікавана больш за сто навуковых і вучэбна-метадычных прац. З’яўляецца складальнікам зборніка «Унія ў дакументах» (Мінск, 1997). Супрацоўнічае ў якасці аўтара з «Праваслаўнай Энцыклапедыяй» (Масква).
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені і ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай, медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага.
Узнагароджвалася Ганаровай Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай Граматай Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама Дыпломам і Каляднай прэміяй «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі Адукацыйны Цэнтр імя Св. Мяфодзія і Кірыла».