Valentin Semenyako
Quick Facts
Biography
Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 10 ліпеня 1963, в. Лыскава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 ліпеня 1963 года ў вёсцы Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Фізіка»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай».
Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама, старшынёй Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў.
Выбіраўся дэпутатам Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў 25, 26 і 28-га скліканняў.
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу мусіла распрацоўваць прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечваць іх усенароднае абмеркаванне.
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Слонімскай акругі № 58. Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, член Савета Палаты прадстаўнікоў.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Узнагароды
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мае падзяку Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.