V. U. Skalaban
Quick Facts
Biography
Віталь Уладзіміравіч Скалабан (5 жніўня 1947, в. Шылавічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 20 жніўня 2011, Мінск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец. Кандыдат гістарычных навук (1987).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і гісторыка-краязнаўца Уладзіміра Скалабана. Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1970). 3 1972 года працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 1995—2000 намеснік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намеснік дырэктара Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 2002 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя даследаванні
Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытанні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі, жыццё і дзейнасць шэрагу асоб, у тым ліку:Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікалай Улашчык, Янка Купала, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Расціслаў Платонаў.
Рэдактар-складальнік гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989 годзе. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Сааўтар сцэнарыяў дакументальна-мастацкіх тэлефільмаў ,.
Бібліяграфія
- Время и бремя архивов и имен (сумесна з Людмілай Рублеўскай). - Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009.
- Выбранае / Мікалай Улашчык; [укладанне Аляксея Каўкі і Аляксандра Улашчыка; навуковыя рэдактары: Генадзь Кісялёў і Віталь Скалабан; прадмова і каментарый Аляксея Каўкі]. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2001. — 604 с.
- Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі: Біябібліяграф. паказ. / Уклад. В. У. Скалабан і інш. Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2001. 120 с.
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Нац. кн. палата Беларусі; [Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан]. — Мн.: НКП Беларусі, 2003. — 316 с.
- Дакументальная спадчына Усебеларускага з'езда 1917 г.: праблемы збору, захавання і выдання // Архівы і справаводства. — 2000. — № 1. — С.
- Издательская деятельность Белорусского национального комиссариата (1918—1920 гг.) // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.) / АН БССР, Центр. науч. б-ка им. Якуба Коласа. — Мн.: ЦНБ АН БССР, 1986. — 189 с.
- Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці / В. Скалабан // Краязнаўчая г-та. — 2004. № 16. С. 7.
- Крыж Ефрасінні Полацкай і іншыя магілёўскія каштоўнасці: Сведчанні 1945—1947 гг. / Віталь Скалабан // Голас Радзімы. — 2004. (№ 10/11). С. 12-13.
- Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. — 1988. — № 2. — С.
- «Хай ведаюць патомскі...»: Алесь Гарун — дэлегат і гісторык Усебеларускага з'езда 1917 г. // Роднае слова. — 1997. — № 8. — С.
Зноскі
- ↑ Скалабан Владимир Григорьевич — историк-краевед Скалабан Виталий Владимирович (его сын) — историк, заведующий отделом публикации документов Государственного учреждения «Национальный архив Республики Беларусь», кандидат исторических наук
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 558
- ↑ Историки Беларуси в начале XXI…
Літаратура
- Вялікі, А. Віталь Скалабан (5.08.1947 — 20.08.2011) / Анатоль Вялікі // Беларускі гістарычны агляд. — 2011. — Т. 18. — Сш. 1 — 2 (34 — 35). — Снежань. — С. 444 — 447. — ISSN 1392-902X.
- Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, [1] с. — С. 351 — 352. — ISBN 978-985-08-0855-4.
- Памёр Віталь Скалабан //«Наша ніва» [1]
- Скалабан Віталь Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 307. — ISBN 985-11-0214-8.
Нарматыўны кантроль | |
---|---|
Нарматыўны кантроль |