Uladzislaŭ Milianoŭski
Quick Facts
Biography
Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі (1830 — 1892) — інжынер-архітэктар, творчае жыццё якога цесна звязана з Магілёвам.
Біяграфія
Адукацыя
Нарадзіўся ў 1830 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ковенскай гімназіі, пасля чаго паступіў у пецярбургскае Будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1853 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класа.
Прафесійная дзейнасць
Пасля завяршэння адукацыі пачаў сваю службовую дзейнасць сталаначальнікам у ліфляндскай губернскай дарожнай камісіі, але праз тры месяцы перавёўся ў Магілёў, дзе займаў паслядоўна пасады малодшага архітэктара ў губернскай будаўнічай і дарожнай камісіях (1853-65) і ў губернскім праўленні (1865-75). З 1875 года заняў пасаду губернскага інжынера (некаторыя крыніцы памылкова падаюць што У. Міляноўскі быў губернскім архітэктарам). Адначасова выконваў абавязкі епархіальнага архітэктара (1854-91).
Пахаваны на Польскіх могілках у Магілёве.
Творчасць
Найбольш значная тэхнічная дзейнасць яго ставіцца да 1863-75 гадоў, калі ў Паўночна-Захадным краі будавалася шмат храмаў. На працягу гэтых 13 гадоў ім быў пабудаваны па сваіх і часткова па чужых праектах шэраг сабораў, у тым ліку саборы ў павятовых гарадах Магілёве, Рагачове, Сянне, Быхаве, Чэрыкаве, Клімавічах, пяціглавыя мураваныя цэрквы ў мястэчках Хоцімску і Касцюковічах. Усяго ўзвёў больш 15 мураваных і каля 20 драўляных вясковых цэркваў.
У 1883 годзе кіраваў, саўмесна з архітэктарам Высоцкім, перабудовай і прыстасаваннем былога будынка аб’яднаных грамадзянскай і крымінальнай палат пад будынак для акруговага суда ў Магілёве.
У 1885 годзе У. Міляноўскі пабудаваў па ўласным праекце будынак Аляксандраўскага рэальнага вучылішча ў Магілёве, а ў 1887 годзе кіраваў пабудовай пад’язнога шляху ад Оршы да станцыі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.
На працягу ўсёй сваёй службы, акрамя прамых абавязкаў, Уладзіслаў Сямёнавіч не раз выконваў абавязкі гарадскога і епархіяльнага архітэктара, кіраваў пабудовай мастоў і прыватных будынкаў, рамонтам турмаў, бальніц, багаўгодных устаноў, казармаў, гімназій, прысутных месцаў, губернатарскага дома ў Магілёве і іншае.
Асобныя праекты
- Мураваныя саборы:
- Свята-Аляксандра-Неўскі сабор ў г. Рагачове (не захаваўся)
- Свята-Мікалаеўскі сабор у г. Сянне (аўтар праекта К. А. Тон; не захаваўся)
- Свята-Троіцкі сабор у г. Быхаве (не захаваўся)
- Свята-Троіцкі сабор у г. Чэрыкаве (не захаваўся)
- Свята-Міхайлаўская царква ў г. Клімавічах
- Мураваныя пяціглавыя цэркві:
- Свята-Троіцкі сабор у г. Хоцімску
- Сабор у г. Касцюковічах
- будынак Аляксандраўскага рэальнага вучылішча
- мост падкоснай сістэмы на р. Проні ў г. Чавусах
- пад’язны шлях ад Оршы да ст. Маскоўска-Брэсцкай чыгункі
Грамадская дзейнасць
Больш 20 гадоў займаўся страхавой справай у рускім таварыстве, складаўся дырэктарам магілёўскага папячыцельскага аб турмах камітэту і іншае.
Узнагароды
- ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені
- ордэн Святога Станіслава 2-й ступені
- кавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені
- кавалер ордэна Святой Ганны 3-й ступені
- Медаль у памяць вайны 1853-56
Зноскі
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 220 (руск.)
- ↑ Владислав Семенович Миляновский (руск.)
- ↑ Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия (руск.)
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1885 год. Стр. 3 (руск.)
- ↑ Чарняўская Т.I. — Архiтэктура Магiлёва, 1973. стар. 51
- ↑ Быхов. Собор Спаса Преображения (руск.)
- ↑ Чериков. Собор Троицы Живоначальной (руск.)
- ↑ згаданы як будаўнік у кн. Слюнькова И. Н.(руск.) бел.. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. — М.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 228.
- ↑ Мост подкосный