Uladzimir Syty
Quick Facts
Biography
Уладзімір Пятровіч Сы́ты (нар. 5 сакавіка 1943) — вучоны ў галіне кардыялогіі, доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1993).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Бандары (Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1960 годзе скончыў сярэндюю школу ў Скідзелі і паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1966 годзе. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача раённай бальніцы ў гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці. У снежні 1966 года прызваны на ваенную службу ў Савецкую Армію, а пасля звальнення са службы ў 1967 годзе працаваў ў Слонімскім туберкулёзным дыспансеры. Неўзабаве, як афіцэр запасу, быў зноў прызваны ў армію і праходзіў службу ў Талінскім пагранічным атрадзе на пасадзе начальніка пункта медыцынскай дапамогі. Пасля звальнення са службы ў 1971 годзе У. М. Сыты быў залічаны ўрачом-ардынатарам тэрапеўтычнага аддзялення гарадской бальніцы ў Таліне, дзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю. У 1975 годзе пераведзены на працу ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, дзе займаў пасаду загадчыка аддзялення. У1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студзеня 1980 года У. М. Сытаў абраны на пасаду асістэнта кафедры кардыялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (сучасны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»). У 1990—1999 гадах займаў пасаду галоўнага тэрапеўта Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Терапия ИБС с помощью ультразвука». У 1996 годзе абраны загадчыкам наноў створанай кафедры герыятрыі і геранталогіі, з 2003 года прафесар.
Навуковая і грамадская дзейнасць
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці У. П. Сытага — вывучэнне патагенезу, клінікі і лячэння захворванняў, звязаных з узростам, тэрапіі ішэмічнай хваробы сэрца з дапамогай ультрагуку. Аўтар больш за 200 навуковых публікацый, сааўтар чатырох манаграфій. Пад кіраўніцтвам У. П. Сытага выканана і абаронена 6 кандыдацкіх дысертацый. У 1996—2001 гадах займаў пасаду старшыні праўлення Беларускага таварыства тэрапеўтаў. Прэзідэнт Беларускага грамадскага аб’яднання герыятраў і герантолагаў, член праўлення Міжнароднага таварыства тэрапеўтаў.
Сярод апублікаваных прац:
- Актуальные вопросы патологии подросткового возраста и медицинского обеспечения подростков, учащейся и студенческой молодежи: материалы конференции (27 мая 1997 года) / [редколлегия: В. П. Сытый (главный редактор), Г. Н. Мурашко]. — Минск : [б. и.], 1997. — 61 с.;
- Артериальная гипертензия у пожилых: особенности этиопатогенеза, диагностики и лечения: Практ. пособие для врачей / В. П. Сытый. — Мн., 2002. — 20 с.;
- Практическое пособие по терапии / И. И. Гончарик, В. П. Сытый. — Мн.: Вышэйшая школа, 2002. — 524, [1] с.;
- Сердечно-сосудистые заболевания у пожилых / Сытый В. П. — Мн.: [б. и.], 2003. — 152 с.;
- Сердечно-сосудистые заболевания у пожилых / В. П. Сытый. — Минск: Зорны верасень, 2006. — 155 с.;
- Концептуальные основы деятельности общественных медицинских объединений в современной истории Беларуси / В. П. Сытый, С. В. Барковская // Материалы XI республиканской научной конференции по истории медицины и фармации, 3 ноября 2009 г., Витебск / [редколлегия: Э. А. Вальчук, Е. М. Тищенко (ответственные редакторы) и др.]. — Минск, 2009. — С. 54―55.;
- Медико-педагогические проблемы охраны здоровья учащихся и безопасности жизнедеятельности: материалы 10-й научно-практической конференции, Минск, 25 октября 2013 г. / под общей редакцией В. П. Сытого. — Минск: Тирас-Н, 2013. — 148 с.;
- Социальная медицина: (методическое пособие для студентов учреждений высшего образования, обучающихся по специальности 1-86 01 01 «Социальная работа») / Сытый В. П., Сытый Ю. В. — Минск: Тирас-Н, 2017. — 227 с.
- Аналіз паэтычнай творчасці паэта-медыка Карыцькi С. С. / Сыты У. П., Варывоцкі С. У., Мігаль Я. — Мн.: «Зималетто», 2012;
- Кантэксуальная прастора творчасці паэта-ўрача А. П. Мельнікава / Сыты У. П., Варывоцкі С. У. — Мн.: «Тирас-Н», 2014.
Зноскі
Літаратура
- Сы́ты Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Сытый Владимир Петрович (руск.) // Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ
- Татьяна Щедренок В старости самое главное — чувство молодости (руск.) // СБ. Беларусь сегодня