Uladzimir Sosna
Quick Facts
Biography
Уладзі́мір Арка́дзевіч Со́сна (нар. 30 лістапада 1951, в. Галяшонкі, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1983).
Біяграфія
У 1973 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1973 годзе працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Мядзелі. У 1975—1979 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ. Старшы лабарант кафедры гісторыі БССР БДУ ў 1974—1983 гадах.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Фарміраванне саслоўя дзяржаўных сялян у Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.» (1983, навуковы кіраўнік — прафесар Аляксандр Ігнаценка). У 1983—1987 гадах выкладчык, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. У 1988—2000 гадах дацэнт кафедры гісторыі БССР, кафедры гісторыі Беларусі, кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. У 2001—2005 гадах загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. З 2005 года дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы — сялянскае пытанне і палітычнае жыццё на Беларусі ў апошняй трэці XVIII — першай палове XIX стагоддзяў. Аўтар каля 200 прац.
Суаўтар і рэдактар вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі» для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дысцыплін (1996, 1997), адзін з суаўтараў і рэдактараў першага тома «Гісторыі сялянства Беларусі».
Падрыхтаваў чатырох кандыдатаў навук.
Узнагароды
Узнагароджваўся Граматай (1994) і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), «Выдатнік адукацыі» (2012) і «Заслужаны работнік БДУ» (2022).
Зноскі
Літаратура
- Сосна Уладзімір Аркадзевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
- Спіс публікацый (нявызн.)(недаступная спасылка).bsu.by.