Uladzimir Padrez
Quick Facts
Biography
Уладзі́мір Іосіфавіч Падрэ́з (26 чэрвеня 1937, м. Чашнікі Лепельскай акругі — 24 кастрычніка 2010, Мінск) — беларускі камсамольскі дзеяч.
Біяграфія
Скончыў БДУ (1964).
З 1958 года сакратар, першы сакратар Чашніцкага РК ЛКСМБ. З 1960 года ў Віцебскім абкаме ЛКСМБ, з 1963 года першы сакратар Віцебскага сельскага, з 1965 года першы сакратар Віцебскага абкама ЛКСМБ. У 1966—1969 гадах у апараце ЦК УЛКСМ. З 1969 года другі сакратар, у 1970—1974 гадах першы сакратар ЦК ЛКСМБ, з сакавіка 1974 года першы намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. У 1976 — 1981 гадах — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове дзяржаўных таямніц у друку пры Савеце Міністраў БССР. З лютага 1981 года — намеснік начальніка Мінскай вышэйшай школы МУС СССР па палітыка-выхаваўчай рабоце, начальнік палітаддзела школы.
З 1991 года пенсіянер МУС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. На XXVII з’ездзе КПБ абраны членам ЦК КПБ.
Зноскі
Літаратура
- Падрэз Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 17—18. — 676 с.: іл., карты.