peoplepill id: uladzimir-njachamkin
UN
Belarus
1 views today
4 views this week
Uladzimir Njachamkin
Belarusian writer

Uladzimir Njachamkin

The basics

Quick Facts

Intro
Belarusian writer
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Rahachow, Rahačoŭ District, Gomel Region, Belarus
Place of death
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
89 years
Education
Faculty of Philology of the Belarusian State University
Belarus
Awards
Byelorussian SSR State Prize
(1986)
The details (from wikipedia)

Biography

Уладзімір Мехаў, сапр. Уладзімір Львовіч Няхамкін (25 сакавіка 1928, Рагачоў, Гомельская вобласць — 7 ліпеня 2017, Мінск) — беларускі журналіст, празаік, сцэнарыст, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1945—1950 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», ва ўніверсітэцкай шматтыражцы. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела. У 1960—1961 гг. быў рэдактарам на Беларускім радыё. Потым зноў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» — загадчык аддзела, адказны сакратар. У 1975—1988 гг. — старшы рэдактар, каментатар на Беларускім радыё.

Творчасць

У друку з мастацкімі творамі выступаў з 1951 года. Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Сцяг над рэўкомам» (1958), «Апошняя яўка» (1959), «Помнік герою» (1961), «Станцыя паблізу Тамбова» (1964), «Добры вечар, камбат» (1970), «Слухаецца справа аб замаху» (1972), «Старадаўняя гравюра» (1974), зборніка дыялогаў «Сустрэчы ў радыёстудыі» (1985). Асобныя эсэ і апавяданні ўвайшлі толькі ў зборнікі на рускай мове «Зарево» (1977), «Старинная гравюра» (1982), «…О которых я очень забочусь» (1988).

Аўтар п’ес для юнакоў «Чырвоны губернатар» (пастаўлена ў 1967) і «Палёт» (1970, пастаўлена ў 1969), сцэнарыяў больш як дваццаці дакументальных фільмаў, шэрагу радыёпастановак, у т.л. «Засада ў горадзе Менску» паводле апавядання А. К. Дойла (1970-я).

Пераклаў на беларускую мову кнігу татарскага пісьменніка Ш. Ракіпава «Адкуль ты, Жан?». Пасля паездкі ў Ізраіль (кастрычнік-лістапад 1995 года) напісаў эсэ «Глыток Ізраіля».

Прызнанне

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) як адзін са стваральнікаў цыкла гісторыка-рэвалюцыйных дакументальных фільмаў — «Рэвалюцыя дае нам права», «Мост», «Чарвякову… спешна… Ленін», «Гісторыя адной тэлеграмы».

Зноскі

Літаратура

  • Уладзімір Мехаў // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.


The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Uladzimir Njachamkin is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Uladzimir Njachamkin
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes