Uladzimir Kanaplyou
Quick Facts
Biography
Уладзімір Мікалаевіч Канаплёў (3 студзеня 1954, в. Акулінцы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004–2007).
Біяграфія
Нарадзіўся 3 студзеня 1954 года ў вёсцы Акулінцы Магілёўскага раёна.
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1975), географ.
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі (1994) актыўна садзейнічаў вылучэнню А.Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты: ініцыятыўная група пад яго кіраўніцтвам сабрала больш 70 тысяч подпісаў. Пасля перамогі А. Лукашэнкі працаваў галоўным памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994—1996).
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—1996), член Прэзідыума, кіраўнік прапрэзідэнцкай фракцыі «Згода». Згуляў вядучую ролю ў зрыве падпісанай пры ўдзеле вышэйшых службовых асоб Расіі канстытуцыйнага дагавора галін улады (лістапад 1996).
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000, з 2000), намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узначальвае Беларускае аддзяленне Фонду адзінства праваслаўных народаў. З'яўляецца першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, сябрам Рады Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніцаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Бюро Міжпарламенцкай асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
З'яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі гандболу, кіраўніком грамадскага аб'яднання «Спартыўны клуб «11 плюс».
16 лістапада 2004 г. абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання.
11 верасня 2007 года Уладзімір Канаплёў падаў у адстаўку з паста спікера Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 2 кастрычніка 2007 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла адстаўку спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва.
З 11 кастрычніка 2007 года ўвайшоў у склад Сталай камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту.
Адзін з самых блізкіх да А. Лукашэнкі людзей.
У лістападзе 2013 года быў ненадоўга арыштаваны па справе экс-намесніка генпракурора Беларусі Аляксандра Архіпава. У чэрвені 2014 году асуджаны за неданясенне пра асабліва цяжкое злачынства да штрафу ў 135 мільёнаў рублёў.
Кар'ера
Працаваў настаўнікам у спецшколе г. Шклова (1975—1976), намеснікам дырэктара сярэдняй школе № 3 гарады Шклова (1977—1983), у органах унутраных спраў Шклоўскага раёна (1983—1991), настаўнікам сярэдняй школы (1991—1994), памочнікам дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі А. Лукашэнкі.
У 1991—1994 гг. з'яўляўся памочнікам народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь, затым у 1994—1996 гг. — галоўным памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі.
У 1995 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, узначальваў дэпутацкую фракцыю «Згода», з'яўляўся сябрам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ.
28 лістапада 1996 на першай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў абраны намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I склікання.
У кастрычніку 2000 абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь II склікання ад Шклоўскай выбарчай акругі № 75.
21 лістапада 2000 на першай пазачарговы сесіі Палаты прадстаўнікоў абраны намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання.
16 лістапада 2004 абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам МПА СНД «Садружнасць», ордэнам Данііла Маскоўскага III ступені, ордэнам Крыжа вялебнай Ефрасінні, ігуменіі Полацкай, двойчы — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу, ганаровымі граматамі Адміністрацыі прэзідэнта, Рады міністраў, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Рады Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніцаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Граматай Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II.
Сям'я
Жанаты, двое сыноў.