Uladzimir Dziadziuška
Quick Facts
Biography
Уладзімір Іосіфавіч Дзядзюшка (14 лютага 1905—30 сакавіка 1973) — беларускі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія
У 1923—1937 гадах — артыст Беларускага трэцяга дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1937 — акцёр БелАДТ імя Я. Купалы. Асаблівага поспеху дасягнуў у нацыянальнай драматургіі. В. Дзядзюшка — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага тэатра, акцёр глыбока народны, самабытны. Бліскучы народны гумар, выдатнае майстэрства на працягу многіх гадоў паказваў у спектаклі «Паўлінка» Я. Купалы ў ролі Сцяпана Крыніцкага. Мяккасць, лірызм і гумар уласцівыя многім яго сцэнічным персанажам. У яго творчасці мяккі пластычны малюнак ролі, востра выяўленыя рысы характару, псіхалагічна матываваныя ўчынкі спалучаліся з яркім нацыянальным каларытам.
Здымаўся ў кіно і тэлевізійных пастаноўках: «Суд», «Людзі на балоце» і інш. Памёр 30 сакавіка 1973. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Зноскі
Літаратура
- Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч // Бел. энцыкл. Мн., 1998. Т. 6. С. 135—136.
- Дзядзюшка Уладзімір Іосіфавіч // Тэатральная Беларусь: Энцыкл. Мн., 2002. Т. 1. С. 345—347.
Тэматычныя сайты | |
---|---|
Тэматычныя сайты |