peoplepill id: todar-kashkurevich
TK
Belarus
6 views today
6 views this week
Todar Kashkurevich
��астак

Todar Kashkurevich

The basics

Quick Facts

Intro
��астак
Places
Work field
Gender
Male
Place of birth
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Lithuanian–Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Age
61 years
Residence
Rakaŭ, Rakaŭski Sieĺsaviet, Valožyn District, Belarus
Education
Belarusian State Academy of Arts
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Minsk State Art College
Minsk, Byelorussian Soviet Socialist Republic, Belarus
Todar Kashkurevich
The details (from wikipedia)

Biography

Тодар Кашкурэвіч, Тодар Арленавіч Кашкурэвіч, Фёдар Арленавіч Кашкурэвіч (4 мая 1963, Мінск, БССР, СССР) — беларускі мастак, музыкант, этнакультуролаг, дудар.

Сям’я і выхаванне

Поўнае сапраўднае імя — Фёдар Арленавіч Кашкурэвіч, але любіць, каб яго называлі на беларускі манер «Тодар Кашкурэвіч» і так самапрэзентуецца.

Нарадзіўся 4 мая 1963 г. у Мінску ў мастацкай сям’і і з’яўляецца прадстаўніком мастацкай дынастыі Кашкурэвічаў: бацька Арлен Кашкурэвіч і брат Ігар Кашкурэвіч з’яўляюцца вядомымі беларускімі прафесійнымі мастакамі.

У апошнія гады жыве з сям’ёй у Ракаве, куды пераехаў з Мінска на сталае жыхарства — бліжэй да прыроды.

Адукацыя

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут.

Быў членам маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), куды ў прыватнасці прывёў Міхала Анемпадыстава.

Творчасць

Працуе ў галіне манументальнага мастацтва, жывапісу, кніжнай графікі і дызайну. Разам з іншымі энтузіястамі заснаваў у Беларусі традыцыю эксперыментальнай археалогіі, спецыяліст у працы з металам, дрэвам, настаўнік вядомых беларускіх гравёраў і ювеліраў.

Даследуе і аднаўляе старадаўную музычную традыцыю (беларуская дуда, ліра). Адзін з найбольш вядомых у балтыйскім рэгіёне майстроў, што вырабляюць дуды паводле аўтэнтычных узораў і пачынальнікаў сучаснага дударскага руху ў Беларусі. Удзельнік гурта рытуальнага фальклору «ESSA», а таксама беларуска-літоўскага фольк-джаз праекта «TYLOS LABANORO».

Адзін з заснавальнікаў і актыўных членаў Цэнтра этнакасмалогіі «KRYŬJA», галоўны рэдактар альманаха «DRUVIS». Даследуе беларускую традыцыйную культуру, рэлігію і міфалогію, вывучае архаічную знакавую сістэму, паходжанне і семантыку сімвалаў. Займаецца штудыямі ў галіне этнамузыкалогіі, традыцыйнай эстэтыкі, сакральнай геаграфіі.

Зноскі

Літаратура

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі

  • Тодар Кашкурэвіч //nmnby.eu
  • Тодар Кашкурэвіч: "Чаму праваслаўныя і каталіцкія малітвы можна спяваць у горадзе, а традыцыйныя рэлігійныя песні нельга?] // tut.by
The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Menu Todar Kashkurevich

Basics

Introduction

Сям’я і выхаванне

Адукацыя

Творчасць

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Lists

Also Viewed

Lists
Todar Kashkurevich is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Credits
References and sources
Todar Kashkurevich
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes