peoplepill id: thomas-bohn-1
TB
Germany
1 views today
1 views this week
Thomas Bohn
German historian

Thomas Bohn

The basics

Quick Facts

Intro
German historian
Places
Gender
Male
Place of birth
Hanover, Hanover region, Lower Saxony, Germany
Age
61 years
Thomas Bohn
The details (from wikipedia)

Biography

Томас Бон, Томас Міхаэль Бон (ням. Thomas M. Bohn, Thomas Michael Bohn; 28 снежня 1963, г. Гамбург, Германія) — нямецкі гісторык.

Доктар філасофіі/PhD (1996), доктар габілітаваны (2004), прафесар (2007).

Адукацыя, навуковая і працоўная дзейнасць

У 1985—1991 гг. вучыўся і скончыў Гамбургскі ўніверсітэт (Германія) — вывучаў гісторыю Сярэдніх вякоў і Новага часу, а таксама славістыку. У 1992—1995 гг. быў навуковым супрацоўнікам на кафедры сучаснай гісторыі Усходняй Еўропы Гамбургскага ўніверсітэта.

У 1996 г. у Гамбургскім універсітэце абараніў дысертацыю на тэму «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года», якая была прысвечана рускаму гісторыку Паўлу Мілюкову і маскоўскай гістарычнай школе. Навуковым кіраўніком быў Норберт Ангерман (Norbert Angermann). Па абароне атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD).

У 1995—2007 гг. быў навуковым супрацоўнікам ці асістэнтам на кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Іенскага універсітэта імя Фрыдрыха Шылера (Германія). У 2004 г. у Іенскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Мінск — узорны горад сацыялізму», якая была прысвечана сацыяльна-ўрбаністычным зменам і ідэалагічна-архітэктурнай рэканструкцыі Мінска (сталіцы БССР) у 1945—1991 гг. Для дасягнення мэт свайго даследавання Томас Бон шмат папрацаваў у бібліятэках і архівах Мінска. Па абароне ён атрымаў навуковую ступень габілітаванага доктара (2004).

Выкладаў гісторыю Усходняй Еўропы таксама ў 2005/2006 г. у Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна (Германія) і ў 2006 г. у Еўрапейскім універсітэце Віядрына (Германія). У 2007—2009 гг. працаваў прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ў Мюнхенскім універсітэце імя Людвіга-Максіміліяна.

З 2009 г. працуе прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ў Гістарычным інстытуце Гісэнскага універсітэта імя Юстуса Лібіга (Германія) — з акцэнтам на гісторыю Расійскай Імперыі і СССР. У 2011—2013 гг. працаваў намеснікам генеральнага дырэктара Цэнтра Усходняй Еўропы ў Гісэнскім універсітэце (Gießener Zentrums östliches Europa). У 2012—2013 гг. паралельна працаваў выканаўчым дырэктарам Гістарычнага інстытута Гісэнскага універсітэта. У 2013—2015 гг. працаваў намесніка дэкана 4-га аддзялення Гісэнскага універсітэта. У Гісэнскім універсітэце з 2009 г. таксама з'яўляецца членам Выканаўчага Савета Цэнтра Усходняй Еўропы (Gießener Zentrums östliches Europa) і кіраўніком філіяла Германскага таварыства для Усходняй Еўропы (Deutschen Gesellschaft für Osteuropakunde). З 2012 г. Томас Бон з'яўляецца ўпаўнаважанай асобай Гісэнскага універсітэта па пытанням навуковага партнёрства з Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

З 2013 г. Томас Бон таксама з'яўляецца членам-экспертам у сетцы «Культурных кантактаў і зон канфлікту ва Усходняй Еўропе» (DAAD-Netzwerk «Kulturelle Kontakt- und Konfliktzonen im östlichen Europa»).

Томас Бон разам з гісторыкамі Альбертам Вэберам (Albert Weber) і Адрыянам Георгам (Adrian Georghe) стаў рэдактарам трохтомнага выдання «Corpus Draculianum» (зборніка дакументаў аб асобе Улада Цэпеша «Дракулы»), якое ўтрымлівае дакументальныя сведчанні, лісты і апавяданні на 17 еўрапейскіх і азіяцкіх мовах, а таксама крытычныя каментарыі: спачатку ў 2013 г. быў надрукаваны трэці том зборніка, а астатнія два тамы будуць надрукаваны ў канцы 2016 г. і канцы 2019 г.

Сферай навуковых інтарэсаў Томаса Бона з'яўляюцца гісторыя гістарыяграфіі і культура памяці, этналогія, гісторыя урбанізацыі, гісторыя народных павер'яў і забабонаў, гісторыя нонканфармізму, гісторыя нацыяналізму, развіццё нацыянальных дзяржаў, грамадзянская гісторыя і развіццё грамадзянскай супольнасці, сацыяльная і рэгіянальная гісторыя, гісторыя Беларусі, гісторыя паўсядзённага жыцця ў СССР, палітыка і грамадства пасля Чарнобыля.

8 верасня 2014 г. у Мінску ў арт-прасторы «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці, 58, к. 6) Томас Бон прачытаў сваю публічную лекцыю «Зубры ці партызаны? Адкрыты ліст аўтару "Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца"», якая стала кампліметарным дыялогам і каментарыем на фотаальбом «Горад СОНца» (2005) і кнігу «Мінск. Горад Сонца» (2006) Артура Клінава, аўтара урбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца».

Даследчы праект, якім Томас Бон цяпер займаецца, тычыцца Беларусі і мае назву «Нацыянальны парк Белавежская пушча. Чалавек, жывёла і навакольнае асяроддзе на польска-беларускім памежжы». Аб новым праекце Томас Бон распавёў 8 верасня 2014 г. у Мінску журналістам: «Я ўжо, па праўдзе, адышоў у навуковым сэнсе ад тэмы індустрыялізацыі і урбанізацыі. На сённяшні момант мяне цікавіць хутчэй экагісторыя (Umweltgeschichte, Environmental history) у дачыненні адносін чалавека і прыроды, якія іграюць не апошнюю ролю ў гісторыі Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, найбольшую цікавасць у старонняга назіральніка выклікаюць знікненне вёсак і асушэнне балот».

26 сакавіка 2015 г. у Мінску ў кнігарні «ЛогвінаЎ» Томас Бон прачытаў сваю публічную лекцыю «Мінскі феномен. Парадоксы ўрбанізацыі».

У Мінску 18 красавіка 2016 г. у кнігарні «ЛогвінаЎ», а 20 красавіка 2016 г. у Гістарычнай майстэрні ім. Леаніда Левіна Томас Бон прадставіў беларускамоўнае выданне сваёй кнігі «"Мінскі феномен". Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г.» (2016). У межах прэзентацыі Томас Бон расказаў аб гісторыі выдання і перакладу на беларускую мову сваёй кнігі, прысвечанай феномену беларускай сталіцы (горада Мінска) як «узорнага сацыялістычнага горада», створанага пасля Другой сусветнай вайны.

Узнагароды

У 1998 г. дысертацыя Томаса Бона «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года» атрымала першую Прэмію Фрыца-Тэадора Эпштэйна (Fritz-Theodor-Epstein-Preis) ад Асацыяцыі гісторыкаў Усходняй Еўропы (Verbandes der Osteuropahistoriker).

У 2015 г. атрымаў прэмію Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі‎ ў катэгорыі «публікацыі замежных аўтараў» за сваю кнігу «"Минский феномен". Городское планирование и урбанизация в Советском Союзе после Второй мировой войны» (2013), якая была рускамоўным перакладам яго нямецкамоўнай кнігі «Minsk — Musterstadt des Sozialismus. Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945» (2008).

Навуковыя публікацыі

манаграфіі:

  • Bohn, T.M. Russische Geschichtswissenschaft von 1880 bis 1905 : Pavel N. Miljukov und die Moskauer Schule / Thomas M. Bohn. — Köln-Weimar-Wien : Böhlau, 1998. — 473 s.
  • Бон, Т.М. Русская историческая наука (1880—1905 гг.). Павел Николаевич Милюков и Московская школа / Томас М. Бон ; пер. с нем. Д. Торицина. — Санкт-Петербург : Олеариус Пресс, 2005. — 272 с.
  • Bohn, T.M. Minsk — Musterstadt des Sozialismus : Stadtplanung und Urbanisierung in der Sowjetunion nach 1945 / Thomas M. Bohn. — Köln-Weimar-Wien : Böhlau, 2008. — 410 s.
  • Studienhandbuch östliches Europa : in 2 teilen. — Bd. 2. Geschichte des russischen Reiches und der Sowjetunion / Thomas M. Bohn, Dietmar Neutatz. — Köln-Weimar-Wien : Böhlau, 2009. — 549 s.
  • Бон, Т.М. «Минский феномен». Городское планирование и урбанизация в Советском Союзе после Второй мировой войны / Томас М. Бон ; [пер. Е. Слепович]. — Москва : РОССПЭН, 2013. — 416 с.
  • Bohn, T.M. Der Vampir. Ein europäischer Mythos / Thomas M. Bohn. — Köln : Böhlau, 2016. — 368 s.
  • Бон, Т.М. «Мінскі феномен». Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Томас М. Бон ; пер. з ням. мовы М. Рытаровіч ; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 436 с.

некаторыя істотныя артыкулы:

  • Bohn, T.M. Historische Soziologie im vorrevolutionären Rußland / Thomas M. Bohn // Historische Zeitschrift. — 1997. — nr 265. — S. 343—372.
  • Bohn, T.M. Der Dracula-Mythos. Osteuropäischer Volksglaube und westeuropäische Klischees / Thomas M. Bohn // Historische Anthropologie. — 2006. — nr 14. — S. 390—409.
  • Bohn, T.M. «Sozialistische Stadt» versus «Europäische Stadt». Urbanisierung und Ruralisierung im östlichen Europa / Thomas M. Bohn // Comparativ. Zeitschrift für Globalgeschichte und vergleichende Gesellschaftsforschung. — 2008. — nr 18. — H. 2. — S. 71—86.
  • Bohn, T.M. «Im allgemeinen Meer der Stimmen soll auch meine Stimme erklingen...» Die Wahlen zum Obersten Sowjet der UdSSR von 1958 – Loyalität und Dissens im Kommunismus / Thomas M. Bohn // Geschichte und Gesellschaft. — 2008. — nr 34. — S. 524—549.
  • Bohn, T.M. 1968 in Ost und West. Ein zeitgeschichtliches Panorama / Thomas M. Bohn // Geschichte in Wissenschaft und Unterricht. — 2011. — Bd. 62 H. 3/4. — S. 211—219.
  • Бон, Т.М. Новыя Шэйпічы: нічыйная зямля ці шэльмаўскі раман? Беларуская штодзённасць у часы Хрушчова / Т.М. Бон // Беларускі гістарычны агляд. — 2013. — Т.20. — Сш. 1—2.
  • Bohn, T.M. Minsk / Thomas M. Bohn // Enzyklopädie des europäischen Ostens / Alpen-Adria-Universität Klagenfurt.

рэдактарства:

  • Von der «europäischen Stadt» zur «sozialistischen Stadt» und zurück? : urbane Transformationen im östlichen Europa des 20. Jahrhunderts ; Vorträge der gemeinsamen Tagung des Collegium Carolinum und des Johann-Gottfried-Herder-Forschungsrats in Bad Wiessee vom 23. bis 26. November 2006 / hrsg. Thomas M. Bohn. — München : Oldenbourg, 2009. — 447 s.
  • Corpus Draculianum : Dokumente und Chroniken zum walachischen Fürsten Vlad dem Pfähler 1448—1650 : in 3 teilen / hrsg. von Thomas M. Bohn [et Al.]. — Bd. 3. Die Überlieferung aus dem Osmanischen Reich : postbyzantinische und osmanische Autoren / bearb. von Adrian Gheorghe und Albert Weber. — Wiesbaden : Harrassowitz, 2013. — 419 s.

Хобі

Веласіпедыст і аматар футболу.

Зноскі

Спасылкі

The contents of this page are sourced from Wikipedia article. The contents are available under the CC BY-SA 4.0 license.
Lists
Thomas Bohn is in following lists
comments so far.
Comments
From our partners
Sponsored
Thomas Bohn
arrow-left arrow-right instagram whatsapp myspace quora soundcloud spotify tumblr vk website youtube pandora tunein iheart itunes