Tatsyana Shametavets
Quick Facts
Biography
Таццяна Рамуальдаўна ШАМЕТАВЕ́Ц (нар. 1 студзеня 1960, Мінск) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І. Савельевай). 3 1979 салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы балета Беларусі. Пасля сыходу са сцэны загадчык трупы балета і рэпетытар тэатра.
Творчасць
Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нацыянальным рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А. Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А. Залётнева). 3 іншага рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф'ева), Блудніца («Карміна Бурана» на муз. К. Орфа), Дзяўчына («Балеро» на муз. М. Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта» Л. Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І. Стравінскага), Мірта («Жызэль» А. Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева), танцы ў операх.
Зноскі
Літаратура
- Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993.