Szymon Malewski
Quick Facts
Biography
Сымон Малеўскі (польск.: Szymon Malewski) (1759 — 1832, Вільня) — правазнаўца, эканаміст фізіякрат; рэктар Віленскага ўніверсітэта (1826—1832); бацька Францішка Малеўскага.
У 1781 г. паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага; два гады вучыўся ў кракаўскім Ягелонскім універсітэце. У 1785 г. атрымаў ступень доктара філасофіі ў Галоўнай літоўскай школе і стаў настаўнікам матэматыкі ў Вільні. З 1787 гг. — прафесар права і палітычнай эканоміі галоўнай літоўскай школы; паводле іншых звестак, пачаў выкладаць курсы права і логікі з 1793 г.
Быў прыхільнікам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1794 г. атрымаў чын надворнага саветніка. Падчас паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі быў упаўнаважаным цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага.
У 1803—1809 гг. выкладаў у Віленскім універсітэце палітычную эканоміку. З 1816 г. прафесар эмерыт маральных і палітычных навук. У 1817—1822 гг. быў рэктарам імператарскага Віленскага ўніверсітэта. Ускосна падтрымліваў дзейнасць студэнцкага Таварыства філаматаў, у якім удзельнічаў яго сын Францішак Малеўскі.
Пахаваны ў вёсцы Тургелях, Салечніцкі раён.
Литература
- Simonas Malevskis // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. — Т. XIV: Magdalena— México. — С. 151. (літ.)
Зноскі
Спасылкі
- Malevskis, Simonas (літ.)
Нарматыўны кантроль | |
---|---|
Нарматыўны кантроль |